Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская дыктоўка пройдзе ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.01.2018 15:01
  • Дыктоўка да 100-годзьдзя БНР.mp3
Тэкст дыктоўкі будзе грунтавацца на ўстаўных граматах БНР.
Паштоўка, 1918-1920 гг.Паштоўка, 1918-1920 гг.wikimedia commons/public domain

Беларуская дыктоўка пройдзе ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР. Першая беларуская дыктоўка прайшла 10 гадоў таму, у 90-ыя ўгодкі БНР. Сёлета тэкст дыктоўкі будзе грунтавацца на ўстаўных граматах БНР.
Ідэя правесьці беларускую дыктоўку ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР належыць палітолягу Ўладзіміру Падголу. Ад яго імя прапанову на паседжаньні аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР агучыў лідар БНК і паэт Уладзімір Някляеў. Ён расказвае, што тэкст дыктоўкі будзе падрыхтаваны на аснове ўстаўных грамат БНР. Дзякуючы гэтаму можна будзе адначасова дасягнуць дзьве мэты.
У. Някляеў: Апрача сымбалічнай дзеі аб’яднаньня беларусаў у роднай мове, там ёсьць інфармацыя для недасьведчаных людзей, а такіх, на жаль, большасьць. Ня ўсе ведаюць, што адбылося 25 сакавіка 1918 года. А там сказана, што адбылося, што мы сьвяткуем. Таму, калі мы правядзем дыктоўку, то яшчэ і дадзім інфармацыю пра гэтае вялікае нацыянальнае сьвята.
Палітоляг Уладзімір Падгол быў аўтарам ідэі правядзеньня ў Беларусі агульнанацыянальнай дыктоўкі. Першая з іх прайшла ў 2008 годзе ў 90-ую гадавіну БНР.
У. Падгол: Віктар Івашкевіч, адзін з актывістаў БНФ, даў мне «сацыяльны» заказ прыдумаць што-небудзь, каб яскрава адзначыць 90-годзьдзе БНР. Праз некалькі дзён я запрапанаваў правесьці першую агульнанацыянальную дыктоўку. Чаму? Палякі пішуць 20 гадоў, летувісы таксама пішуць сваю дыктоўку. Яны пішуць, каб выявіць найлепшых філёлягаў, а мы напішам дыктоўку салідарнасьці з мовай.
Як расказвае Ўладзімір Падгол на пачатку частка апазыцыйных і дэмакратычных лідараў былі супраць правядзеньня агульнанацыянальнай дыктоўкі, аднак пасьля доўгіх дыскусій і намаганьняў дыктоўка адбылася. Першымі яе напісалі амбасадары краін ЭЗ у Беларусі. У наступныя гады дыктоўку праводзілі розныя арганізацыі, яна адбывалася ў розных месцах. Усё сьведчыць аб тым, што і на 100-годзьдзя сьвяткаваньня БНР беларуская дыктоўка пройдзе.
Уладзімір Някляеў гаворыць, што прапановаў па сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР настолькі шмат, што «дай Бог іх усе рэалізаваць». Пісьменьнік адзначае, што сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР будзе своеасаблівым тэстам для грамадзтва, апазыцыі, а таксама для беларускіх уладаў.
У. Някляеў: Як ніколі актыўна падключыліся людзі. І апазыцыя, і не апазыцыя, блёгеры. Усе разумеюць, што гэта павінна быць маштабнае сьвята. Чым больш яскрава пройдзе сьвяткаваньне, тым лепш для ўсіх. Ня толькі для апазыцыі, якой толькі частка грамадзтва, а для ўсіх беларусаў, таксама для ўлады. Гэта выпрабавальны тэст і для апазыцыі, і для ўладаў. Ці вытрымае апазыцыя ў сваёй пастанове, што дзеля сьвяткаваньня трэба забыцца пра рознагалосьсі. Для ўлады таксама. Ці насамрэч за мяккай беларусізацыяй стаіць нешта істотнае. Для Лукашэнкі ёсьць таксама магчымасьць выявіцца як чалавек, які ня толькі гаворыць пра ідэі, зьвязаныя з пашырэньнем беларускасьці, але і здольным іх рэалізоўваць, нікога не баючыся.
На ўчорашнім паседжаньні аргкамітэту была створаная працоўная група па падрыхтоўцы сьвяточнай акцыі. Яе сустаршынямі абраныя Яўген Афнагель, Рыгор Кастусёў і Павал Севярынец. Асноўная падзеяй стане акцыі «Сьвята Незалежнасьці» 25 сакавіка. Гэта шэсьце ў цэнтры Менску, якое закончыцца канцэртам.
......

Першая беларуская дыктоўка прайшла 10 гадоў таму, у 90-ыя ўгодкі БНР. Сёлета тэкст дыктоўкі будзе грунтавацца на ўстаўных граматах БНР.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт