Logo Polskiego Radia
Print

Трамп спрабуе пасварыць саюзьнікаў Расеі з дапамогай Назарбаева

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2018 15:33
Пасьля візыту ў ЗША прэзыдэнт Казахстану заявіў, што "менскія пагадненьні" зайшлі ў тупік і трэба памяняць месца перамоваў.
Нурсултан НазарбаеўНурсултан Назарбаеўcommons.wikimedia.org/By Ricardo Stuckert/PR - Agência Brasil, CC BY 3.0 br

Нурсултан Назарбаеў на мінулым тыдні сустрэўся з Дональдам Трампам. Вынікі гэтай сустрэчы выклікалі зьбянтэжанасьць ня толькі ў Маскве, а таксама ў Менску і Кіеве.

Назарбаеў і Трамп вырашылі, што для ўрэгуляваньня канфлікту ва Ўкраіне неабходны новы фармат, іншы чым менскі. Назарбаеў прапанаваў, каб усе перамовы па Ўкраіне перанесьці ў Астану.

«RZ» нагадвае, што са студзеня мінулага году Казахстан зьяўляецца пасярэднікам у мірных перамовах паміж Расеяй, Турцыяй і Іранам па Сырыі. Вынікі слабенькія, але Назарбаеў перакананы, што ў выпадку Ўкраіны будзе зусім інакш.

- Перамовы па Ўкраіне можна перанесьці і на Антарктыду, калі будзе ўпэўненасьць, што яны прынясуць посьпех, – пракамэнтаваў прапанову Назарбаева кіраўнік беларускай дыпляматыі Ўладзімер Макей. Ён таксама зазначыў, што Беларусь не прымае ўдзелу ў гонках за ляўры ад ролі пасярэдніка. Тым ня менш, гэтая роля прычынілася да паляпшэньня ўзаемадачыненьня Менска з Захадам. Прыезд Мэркель і Аланда меў сымбалічнае значэньне, паколькі гэта быў першы візыт лідэраў Нямеччыны і Францыі ў Беларусь пасьля развалу СССР.

Ніводзін з пунктаў менскіх пагадненьняў дагэтуль не ажыцьцяўляўся. Кіеў дамагаецца вывядзеньня расейскіх салдат з Данбасу і аднаўленьня кантролю на мяжы. Масква патрабуе муніцыпальных выбараў у ДНР і ЛНР.

Украінскія ўлады ня хочуць пераносіць перамовы ў Астану. – Гэта вельмі далёка, – сказаў кіраўнік украінскай дыпляматыі Паўло Клімкін.

Rzeczpospolita/яс

Пасьля візыту ў ЗША прэзыдэнт Казахстану заявіў, што «менскія пагадненьні зайшлі ў тупік. Менск і Масква лічаць па-іншаму.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт