Logo Polskiego Radia
Print

Як зваць Македонію

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2018 15:44
Грэкі ладзяць пратэсты супраць таго, каб Македонія звалася Македоніяй.
Флаг МакедонииФлаг МакедонииZé Valdi/flickr.com

Ці былая Югаслаўская Рэспубліка Македоніі можа звацца Македоніяй? Не пагаджаецца на гэта ні Грэцыя, ні Расея.

Грэкі ладзяць пратэсты супраць таго, каб Македонія мяняла свой назоў. У апошнюю нядзелю з гэтай нагоды на вуліцы Салонік выйшлі 90 тысяч чалавек.

Спрэчка цягнецца з 1991 году, гэта значыць ад часу, калі Скоп'е абвясьціла незалежнасьць. У 1992 годзе адзін мільён грэкаў пратэставалі супраць таго, каб краіна называлася «Македонія», таму што дакладна так называецца паўночная правінцыя Грэцыі.

У 1993 краіну называюць FYROM (анг. Former Yugoslav Republic of Macedonia) (Былая югаслаўская рэспубліка Македоніі). Гэта мела быць часовая назва. Яна не падабалася ні грэкам, ні македонцам.

ААН пасярэднічае ў перамовах паміж абедзьвюма краінамі па справе новай назвы. Бакі павінны сустрэцца на наступным тыдні.

Спрэчка ўскладняе Скопʼе хадайніцтвы за прыналежнасьць у NATO і ў ЭЗ. Галоўны прынцып далучэньня гаворыць аб тым, што краіна-кандыдат ня мае канфліктаў з суседзямі.

Таксама Расеі не падабаецца магчымасьць збліжэньня Македоніі з Захадам. На мінулым тыдні Сяргей Лаўроў заклікаў Грэцыю не ісьці на саступкі з Македоніяй па назове. Лаўроў лічыць, што такім чынам амэрыканцы імкнуцца пашырыць NATO і свае ўплывы ў гэтай частцы Эўропы.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт