Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская паэтка - сярод намінантаў на прэстыжную прэмію

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.01.2018 07:41
  • Міра Лукша.mp3
Беларуская паэтка зь Беласточчыны Міра Лукша - сярод намінантаў на Літаратурную ўзнагароду імя Веслава Казанэцкага.
Міра ЛукшаМіра ЛукшаЗьміцер Косьцін/radyjo.net

Беларуская паэтка зь Беласточчыны Міра Лукша знаходзіцца сярод намінантаў на Літаратурную ўзнагароду імя Веслава Казанэцкага.

Конкурс кожны год арганізуюць улады Беластока. Беларуская літаратарка ды журналістка беластоцкай 'ʼНівыʼʼ намінаваная за агул сваёй творчасьці ды за зборнік паэзіі ʼʼРадаслоўʼʼ. Апрача Міры Лукшы, у шорт-ліст трапілі чатыры аўтары.

Пра намінацыю, свае спадзяваньні ды пра літаратурнае аблічча Беластока зь Мірай Лукшай размаўляе Міхась Сьцепанюк.

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт