Logo Polskiego Radia
Print

Плян авіякампаніі LOT: у Амэрыку толькі з пашпартам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2018 11:45
Стартавала грамадзкая кампанія, якая ставіць за мэту адмену амэрыканскіх віз для палякаў.
foto: mswia.gov.pl

Dziennik Gazeta Prawna
Плян авіякампаніі LOT: у Амэрыку толькі з пашпартам
Стартавала грамадзкая кампанія, якая ставіць за мэту адмену амэрыканскіх віз для палякаў. Гэта будзе магчымым у выпадку, калі адмовы ў выдачы візаў палякам зьменшацца да 3% ад агульнай колькасьці. Тады Польшча далучыцца да праграмы Visa Waiver Program, якая дае магчымасьць атрымаць бізнэс ці турыстычную візу на 90 дзён.
Да грамадзкай акцыі польскай авіякампаніі LOT далучыліся яшчэ пяць арганізацый.
«Насамрэч мы не адкрываем Амэрыкі. Раней іншым краінам рэгіёну ўдалося дзякуючы грамадзкім кампаніям прысьпешыць далучэньне да амэрыканскай бязьвізавай праграмы. Цяпер асаблівы момант, паколькі палякі знаходзяцца вельмі блізка ад неабходных 3%. Менавіта таму мы вырашылі распачаць кампанію, у якой заклікаем, каб зьвяртацца па амэрыканскую візу вельмі дакладна падрыхтаванымі», – гаворыць Конрад Майшык з бюро камунікацый авіякампаніі.
Эфэктам візавай адукацыйнай кампаніі ў Чэхіі і Паўднёвай Карэі было павелічэньне колькасьці заяваў, пададзеных асобамі з найбольшымі шанцамі на пазытыўнае рашэньне і абмежаваньне колькасьці заяваў, няправільна запоўненых.
Visa Waiver Program удалося далучыцца 38 краінам, з якіх 23 – гэта чальцы ЭЗ.

Dziennik Gazeta Prawna:

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт