Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня ІНП Польшчы паляцеў з місіяй у Беларусь

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.01.2018 17:30
  • Старшыня ІНП.mp3
У Менску пры амбасадзе Польшчы інстытут адчыняе «Прыпынак «Гісторыя»»
Foto: PAP/Bartłomiej Zborowski

У Бабруйску пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё помніка жаўнерам І польскага корпуса ў Расеі.

У нядзелю пачаўся афіцыйны візыт дэлегацыі Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы ў Беларусь. Першым этапам праграмы візыту стала наведваньне ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталінскіх рэпрэсій савецкія ўлады расстралялі тысячы чалавек, як «ворагаў народа». Курапаты наведаў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк са сваімі супрацоўнікамі. Ён зазначыў, што Курапаты – гэта месца гібелі нявінных людзей.

Ярослаў Шарэк: Большасьць зь іх, можна сказаць, што ўсе былі нявінныя. Палякі загінулі ў рамках так званай «Польскай апэрацыі» НКВД толькі за тое, што былі палякамі.

Польская дэлегацыя ўсклала вянкі з белых ды чырвоных кветак пад Польскім крыжам, а таксама пад крыжамі, пастаўленымі для ўшанаваньня памяці загінулых беларусаў ды людзей іншых нацыянальнасьцяў. Пасьля гэтага польская дэлегацыя правяла шэраг сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх дзяржаўных структур. Больш падрабязна з Менска перадае карэспандэнт Польскага радыё Уладзімеж Пац.

Уладзімеж Пац: Старшыня ІНП Ярослаў Шарэк сказаў журналістам, што Курапаты – гэта асаблівае месца. У 1937-41 гг таталітарны савецкі рэжым закатаваў там нават 100 тысяч чалавек. Беларусаў, палякаў, габрэяў ды расейцаў. Дэлегацыя ІНП падчас візыту ў Менску сустрэлася з прадстаўнікамі Інстытута гісторыі Акадэміі навук ды міністэрства замежных спраў. У польскай амбасадзе ў Менску прайшло ўрачыстае адкрыцьцё «Прыпынку «Гісторыя»», якія створаны для беларускіх СМІ ды гістарычных асяродзьдзяў, і паказвае гісторыя адраджэньня незалежнасьці Польшчы пасьля падзелаў.

«Прыпынак »Гісторыя« у Менску – гэта чарговы пасьля нядаўна адкрытага »прыпынку« у Чыкага, стане месцам, змогуць сустракацца аматары гісторыі і абмяркоўваць прадстаўленыя фільмы і кнігі, дзе будуць ладзіцца выставы ды сустрэчы з сьведкамі гістарычных падзей.

Менскі прыпынак стане другім адкрытым ІНП у Беларусі. Першы »прыпынак «Гісторыя»« быў адкрыты ў Горадні выставай »Так усё пачыналася...« пра дабраславёнага айца Папялушка.

Як адзначыў дырэктар ІНП Яраслаў Шарэк, Інстытут станоўча ацэньвае цяперашняе супрацоўніцтва з Беларусьсю, дзе польскія спэцыялісты могуць праводзіць пошук і эксгумацыю парэштак ахвяраў таталітарных рэжымаў. У мінулым годзе супрацоўнікі інстытута ў супрацы з салдатамі батальёна спэцыялізаванай выведкі Узброеных Сіл РБ знайшлі астанкі жаўнераў Корпуса аховы мяжы міжваеннай Польшчы.

Візыт старшыні ІНП у Беларусі працягнецца да аўторка.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт