Logo Polskiego Radia
Print

Польскія фірмы ўдзельнічаюць ў мэдыцынскай выставе ў Дубаю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.01.2018 16:23
Гэта другая па велічыні сустрэча мэдыцынскіх фірмаў у сьвеце.
http://www.itsm-online.com/arab-health-2018.

Больш за 40 польскіх фірмаў удзельнічае ў мэдыцынскай выставе ў Дубаю ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Гэта другая па велічыні сустрэча мэдыцынскіх фірмаў у сьвеце. У выставе прымае ўдзел 4 тысячы кампаній.

З кожным годам усё больш і больш палякаў удзельнічаюць у выставе Arab Health, - падкрэсьлівае арганізатар польскіх стэндаў Філіп Кантовіч. Паводле яго слоў, палякі адзначаюцца добрай маркай.

Ф.Кантовіч: Мы паказваем комплекснае абсталяваньне шпіталя, шпітальныя ложкі, імплянтанты, кардыяманіторы, а таксама апошнюю навінку ў мэдыцыне – тэлемэдыцыну. На гэтай выставе можна купіць усё. На рынку вялікая канкурэнцыя, але польскія фірмы не саступаюць. Палякі з кожным годам прывозяць усё больш сучасную тэхналёгію, таму польскія тавары не паддаюцца канкурэнцыі.

Вялікую зацікаўленасьць выклікаюць тавары, зьвязаныя з тэлемэдыцынай. Гэта, між іншым, мабільны апарат, які вымярае пульс маці і дзіцяці падчас цяжарнасьці і партатыўны электракардыёграф.

Удзельнік выставы: Я зацікаўлены ў нішавых прадуктах. Адзінкавых, непаўторных, якіх дагэтуль яшчэ не было на рынку. Напрыклад, вось гэты партатыўны апарат ЭКГ, які ня мае патрэбы ў якіх-небудзь электродах. Вось чаму я тут спыніўся. Я не чакаў, што польская тэхналёгія настолькі добра разьвітая. Да гэтага ж у вас вельмі добрыя цэны.

Арганізатары чакаюць, што выставу Arab Health наведае 100 тысяч чалавек. Мерапрыемства працягнецца да чацьвярга.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт