Logo Polskiego Radia
Print

Пацыенты атрымлівалі прышчэпкі, якія захоўваліся ў няправільных умовах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.02.2018 14:59
Такі прэпарат можа быць небясьпечны для здароўя чалавека.
Photo:pixaby. com/ CC0 Public Domain

Сотні пацыентаў атрымалі прышчэпкі, якія захоўваліся ў няправільных умовах – паведамляе «Dziennik. Gazeta Prawna» на першай старонцы. Прэпараты, прызначаныя да ўтылізацыі, выкарыстоўвалі дзеля прывіваньня нават нованароджаных дзяцей. Пры гэтым лекары ведалі, што робяць ін’екцыю няпоўнавартасным прэпаратам. Кантралёры зафіксавалі некалькі сотняў такіх выпадкаў. Прэс-сакратар галоўнага фармацэўтычнага інспэктара Павел Тшціньскі кажа, што ён шакіраваны адсутнасьцю ўяўленьня мэдычнага пэрсаналу пра магчымыя страшныя наступствы сваёй дзейнасьці.

Прышчэпкі як правіла неабходна захоўваць у халодным месцы, таму яны ляжаць у лядоўнях. Кантралёры вырашылі праверыць, як прэпараты захоўваюць у аптэках ды паліклініках. У выніку аказалася, што тысячы прэпаратаў неабходна ўтылізаваць, акрамя таго, стала вядома, што лекары прывівалі, ведаючы, што прышчэпку трэба зьнішчыць. Прэпарат, які захоўваўся ў дрэнных умовах, будзе неэфэктыўны, а нават можа быць небясьпечны для здароўя дзіцяці.

Dziennik. Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт