Logo Polskiego Radia
Print

Польскі прэзыдэнт атрымаў тытул Ганаровага грамадзяніна Сэулу (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2018 12:33
Рабочы візыт Анджэй Дуды зьвязаны з ХХІІІ Зімовымі алімпійскімі гульнямі ў Пхёнчхане.
PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкаю распачаў сёньня рабочы візыт у Паўднёвую Карэю. Польскі кіраўнік сустрэўся з прэзыдэнтаў Карэі і атрымаў званьне Ганаровага грамадзяніна Сэулу. Візыт таксама зьвязаны з ХХІІІ Зімовымі алімпійскімі гульнямі ў Пхёнчхане, афіцыйнае адкрыцьцё якіх адбудзецца ў пятніцу, 9 лютага.
Сёньня прэзыдэнт Анджэй Дуда атрымаў тытул Ганаровага грамадзяніна Сэулу. Ганаровае званьне польскаму прэзыдэнту ўручыў бурмістар сталіцы Паўднёвай Карэі Пак Вансун. Падчас урачыстасьці ён падкрэсьліў, што ўручэньне польскаму прэзыдэнту званьня Ганаровага грамадзяніна Сэулу зьяўляецца для яго гонарам і мае сымбалічнае значэньне.
П. Вонсун: З гэтага моманту прэзыдэнт Польшчы можа бясплатна наведваць галерэі і музэі, а таксама іншыя аб’екты культуры. Ганаровае грамадзянства дае таксама першынства ўдзелу ў розных падзеях, арганізаваных горадам. Я спадзяюся, што ганаровае грамадзянства зробіць сяброўства паміж Польшчай і Паўднёвай Карэяй больш цесным, і што ўзмоцніць супрацу паміж нашымі краінамі.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда дзякуючы за прызнаньне тытулу падкрэсьліў, што для яго гэта важнае званьне.
А. Дуда: Гэта вялікі гонар атрымаць званьне Ганаровага грамадзяніна аднаго з найбольшых у сьвеце гарадоў і, напэўна, аднаго з самых сучасных. Я вельмі дзякую за гэты гонар. Дзякую таксама за тое, што сучасныя тэхналёгіі плывуць з Сэўлу, з Паўднёвай Карэі ў Польшчу, што карэйскія фірмы прывозяць іх у нашу краіну. Вельмі часта мы зьяўляемся брамай для карэйскіх фірм у далейшую частку Эўразьвязу.
Аб тым, што карэйскія фірмы зацікаўленыя ўкладаньнем свайго капіталу ў Польшчы, казаў таксама міністар канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. «Усё сьведчыць пра новыя інвэстыцыі карэйскіх прадпрымальнікаў у нашай краіне. Яны, між іншым, будуць разьвіваць новыя тэхналёгіі. Гэта выдатны сыгнал для нашай гаспадаркі», – адзначыў ён.
У Сэуле Анджэй Дуда сустрэўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Джэінам.
М. Джэін: Я вельмі рады вітаць Вас у Карэі. У гэтым годзе Польшча сьвяткуе 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці, а Карэя арганізоўвае Зімовыя алімпійскія гульні ў Пхёнчхане. Гэта вельмі добры момант для абедзьвюх краін, а Ваш прыезд у Карэю для ўдзелу ў алімпіядзе мяне вельмі радуе. Ваш візыт зьяўляецца падтрымкай для Карэі, якая арганізоўвае алімпіяду як глябальны фэстываль на карысьць прымірэньня і міру.
Прэзыдэнт Мун Джэін таксама падкрэсьліў, што Польшча зьяўляецца важнай дзяржавай для Карэі.
М. Джэін: Польшча зьяўляецца прыкладам краіны трансфармацыі ў Эўропе, а таксама зьяўляецца вядучай краінай Вышаградзкай групы. Таму Польшча – важны партнэр для Карэі, якая хоча пашыраць гарызонты дыпляматыі. Польшча і Карэя маюць многа супольнага, геапалітычную сытуацыю, разьмяшчэньне паміж вялікімі імпэрыямі, у выніку чаго мы мелі цяжкую гісторыю, але, нягледзячы на гэта, нам удалося разьвіваць нашы краіны. Акрамя таго, для Вас важнай зьяўляецца падтрымка бедных, а гэта таксама мая філясофія.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда дзякуючы прэзыдэнту Карэі за запрашэньне сказаў, што для яго гэта важны візыт. Ён запэўніў, што Польшча будзе падтрымліваць Карэю ў высілках на карысьць захаваньня міру.
А. Дуда: Я асаблівым чынам цешуся гэтым візытам, паколькі Польшча бліжэйшыя два гады будзе нясталым чальцом рады бясьпекі ААН. Справа міру на Карэйскай паўвысьпе, справа свабоды і бясьпекі грамадзян ня толькі Паўднёвай Карэі, але і грамадзян усяго сьвету, зьяўляецца для нас вельмі важнай. Для Польшчы галоўным прыярытэтам зьяўляецца захаваньне міжнародных законаў, якія гарантуюць мір. Польшча будзе падтрымліваць Карэю ў высілках на карысьць захаваньня міру. Акрамя таго Карэя зьяўляецца важным эканамічным партнэрам Польшчы. У 2013 годзе мы падпісалі дамову аб спэцыяльным партнэрстве, а Паўднёвая Карэя зьяўляецца ў Польшчы вялікім інвэстарам. Такія фірмы як LG, Samsung зьяўляюцца ня толькі інвэстарамі, але і важнымі працадаўцамі ў нашай краіне.
Анджэй Дуда запрасіў прэзыдэнта Мун Джэіна ў Польшчу і адзначыў, што яго візыт будзе мець асаблівае значэньне, паколькі Польшча сьвяткуе 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкаю распачаў сёньня рабочы візыт у Паўднёвую Карэю. Польскі кіраўнік сустрэўся з прэзыдэнтаў Карэі і атрымаў тытул Ганаровага грамадзяніна Сэулу. Візыт таксама зьвязаны з ХХІІІ Зімовымі алімпійскімі гульнямі ў Пхёнчхане, афіцыйнае адкрыцьцё якіх адбудзецца ў пятніцу, 9 лютага.

Сёньня прэзыдэнт Анджэй Дуда атрымаў тытул Ганаровага грамадзяніна Сэулу. Ганаровае званьне польскаму прэзыдэнту ўручыў бурмістар сталіцы Паўднёвай Карэі Пак Вансун. Падчас урачыстасьці ён падкрэсьліў, што ўручэньне польскаму прэзыдэнту званьня Ганаровага грамадзяніна Сэулу зьяўляецца для яго гонарам і мае сымбалічнае значэньне. Польшчa

П. Вонсун: З гэтага моманту прэзыдэнт Польшчы можа бясплатна наведваць галерэі і музэі, а таксама іншыя аб’екты культуры. Ганаровае грамадзянства дае таксама першынства ўдзелу ў розных падзеях, арганізаваных горадам. Я спадзяюся, што ганаровае грамадзянства зробіць сяброўства паміж Польшчай і Паўднёвай Карэяй больш цесным, і што ўзмоцніць супрацу паміж нашымі краінамі.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда дзякуючы за прызнаньне тытулу падкрэсьліў, што для яго гэта важнае званьне.

А. Дуда: Гэта вялікі гонар атрымаць званьне Ганаровага грамадзяніна аднаго з найбольшых у сьвеце гарадоў і, напэўна, аднаго з самых сучасных. Я вельмі дзякую за гэты гонар. Дзякую таксама за тое, што сучасныя тэхналёгіі плывуць з Сэўлу, з Паўднёвай Карэі ў Польшчу, што карэйскія фірмы прывозяць іх у нашу краіну. Вельмі часта мы зьяўляемся брамай для карэйскіх фірм у далейшую частку Эўразьвязу.

Аб тым, што карэйскія фірмы зацікаўленыя ўкладаньнем свайго капіталу ў Польшчы, казаў таксама міністар канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. «Усё сьведчыць пра новыя інвэстыцыі карэйскіх прадпрымальнікаў у нашай краіне. Яны, між іншым, будуць разьвіваць новыя тэхналёгіі. Гэта выдатны сыгнал для нашай гаспадаркі», – адзначыў ён.

/

У Сэуле Анджэй Дуда сустрэўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Джэінам.

М. Джэін: Я вельмі рады вітаць Вас у Карэі. У гэтым годзе Польшча сьвяткуе 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці, а Карэя арганізоўвае Зімовыя алімпійскія гульні ў Пхёнчхане. Гэта вельмі добры момант для абедзьвюх краін, а Ваш прыезд у Карэю для ўдзелу ў алімпіядзе мяне вельмі радуе. Ваш візыт зьяўляецца падтрымкай для Карэі, якая арганізоўвае алімпіяду як глябальны фэстываль на карысьць прымірэньня і міру.

Прэзыдэнт Мун Джэін таксама падкрэсьліў, што Польшча зьяўляецца важнай дзяржавай для Карэі.

М. Джэін: Польшча зьяўляецца прыкладам краіны трансфармацыі ў Эўропе, а таксама зьяўляецца вядучай краінай Вышаградзкай групы. Таму Польшча – важны партнэр для Карэі, якая хоча пашыраць гарызонты дыпляматыі. Польшча і Карэя маюць многа супольнага, геапалітычную сытуацыю, разьмяшчэньне паміж вялікімі імпэрыямі, у выніку чаго мы мелі цяжкую гісторыю, але, нягледзячы на гэта, нам удалося разьвіваць нашы краіны. Акрамя таго, для Вас важнай зьяўляецца падтрымка бедных, а гэта таксама мая філясофія.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда дзякуючы прэзыдэнту Карэі за запрашэньне сказаў, што для яго гэта важны візыт. Ён запэўніў, што Польшча будзе падтрымліваць Карэю ў высілках на карысьць захаваньня міру.

А. Дуда: Я асаблівым чынам цешуся гэтым візытам, паколькі Польшча бліжэйшыя два гады будзе нясталым чальцом рады бясьпекі ААН. Справа міру на Карэйскай паўвысьпе, справа свабоды і бясьпекі грамадзян ня толькі Паўднёвай Карэі, але і грамадзян усяго сьвету, зьяўляецца для нас вельмі важнай. Для Польшчы галоўным прыярытэтам зьяўляецца захаваньне міжнародных законаў, якія гарантуюць мір. Польшча будзе падтрымліваць Карэю ў высілках на карысьць захаваньня міру. Акрамя таго Карэя зьяўляецца важным эканамічным партнэрам Польшчы. У 2013 годзе мы падпісалі дамову аб спэцыяльным партнэрстве, а Паўднёвая Карэя зьяўляецца ў Польшчы вялікім інвэстарам. Такія фірмы як LG, Samsung зьяўляюцца ня толькі інвэстарамі, але і важнымі працадаўцамі ў нашай краіне.

Анджэй Дуда запрасіў прэзыдэнта Мун Джэіна ў Польшчу і адзначыў, што яго візыт будзе мець асаблівае значэньне, паколькі Польшча сьвяткуе 100-годзьдзе атрыманьня незалежнасьці.

/

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт