Logo Polskiego Radia
Print

Малодшая сястра карэйскага дыктатара прыедзе на адкрыцьцё алімпіяды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2018 12:54
Алімпійскія гульні, паводле Сэулу, зьяўляюцца шанцам на паляпшэньне стасункаў з Паўночнай Карэяй.
PAP/EPA/LARRY W. SMITH

Gazeta Wyborcza
Алімпійскія гульні, паводле Сэулу, зьяўляюцца шанцам на паляпшэньне стасункаў з Паўночнай Карэяй, але большасьць карэйцаў не давяраюць Кім Чэн Ыну. Яго малодшая сястра прыме ўдзел у афіцыйным адкрыцьці алімпіяды ў Пхёнчхане. Кім Ё Чжон зьяўляецца ўплывовай фігурай паўночна-карэйскага рэжыму, працуе ў аддзеле прапаганды, часта паяўляецца з братам.
У Пхёнчхане яна будзе прысутнічаць на адкрыцьці Зімовых алімпійскіх гульняў. Каманды абедзьвюх Карэй будуць ісьці побач пад супольным алімпійскім сьцягам. Падчас цэлай алімпіяды такіх сымбаляў пацяпленьня стасункаў будзе дастаткова шмат.
ЗША баяцца, што Паўночная Карэя выкарыстае гэтую падзею для прапаганды. Для раўнавагі Амэрыка высылае на алімпіяду віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса. Палітык едзе з іншым пасылам. З ім прыбудзе бацька амэрыканскага студэнта, арыштаванага ў Паўночнай Карэі ў 2016 годзе. Яго прыгаварылі да 15 гадоў турмы. Малады чалавек у турме ўпаў у кому і памёр тыдзень пасьля вяртаньня ў Амэрыку.
«Мы едзем на алімпіяду, каб не дапусьціць выкарыстаньня Паўночнай Карэяй сымбалічнага значэньня гульняў у прапагандысцкіх мэтах», – казаў Майк Спэнс.
У сваю чаргу Паўднёвая Карэя ўспрымае прыезд сястры Кім Чэн Ына як «сур’ёзныя намярэньні паляпшэньня стасункаў з суседняй Карэяй».

Gazeta Wyborcza: Алімпійскія гульні, паводле Сэулу, зьяўляюцца шанцам на паляпшэньне стасункаў з Паўночнай Карэяй, але большасьць карэйцаў не давяраюць Кім Чэн Ыну. Яго малодшая сястра прыме ўдзел у афіцыйным адкрыцьці алімпіяды ў Пхёнчхане. Кім Ё Чжон зьяўляецца ўплывовай фігурай паўночна-карэйскага рэжыму, працуе ў аддзеле прапаганды, часта паяўляецца з братам.

У Пхёнчхане яна будзе прысутнічаць на адкрыцьці Зімовых алімпійскіх гульняў. Каманды абедзьвюх Карэй будуць ісьці побач пад супольным алімпійскім сьцягам. Падчас цэлай алімпіяды такіх сымбаляў пацяпленьня стасункаў будзе дастаткова шмат.

ЗША баяцца, што Паўночная Карэя выкарыстае гэтую падзею для прапаганды. Для раўнавагі Амэрыка высылае на алімпіяду віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса. Палітык едзе з іншым пасылам. З ім прыбудзе бацька амэрыканскага студэнта, арыштаванага ў Паўночнай Карэі ў 2016 годзе. Яго прыгаварылі да 15 гадоў турмы. Малады чалавек у турме ўпаў у кому і памёр тыдзень пасьля вяртаньня ў Амэрыку.

«Мы едзем на алімпіяду, каб не дапусьціць выкарыстаньня Паўночнай Карэяй сымбалічнага значэньня гульняў у прапагандысцкіх мэтах», – казаў Майк Спэнс.

У сваю чаргу Паўднёвая Карэя ўспрымае прыезд сястры Кім Чэн Ына як «сур’ёзныя намярэньні паляпшэньня стасункаў з суседняй Карэяй».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт