Logo Polskiego Radia
Print

Польку ўкраінскага паходжаньня не хацелі ўпусьціць у ядзерны цэнтар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.02.2018 14:44
Працаўнікі не хацелі ўпусьціць 13-годкі, паколькі «яе імя і прозьвішча гучаць ня так як у большасьці палякаў».
foto: mswia.gov.pl

У сераду, 7 лютага, вучні торуньскай гімназіі наведвалі Нацыянальны цэнтар ядзерных дасьледаваньняў у падваршаўскай мясцовасьці Сьверк. Працаўнікі не хацелі ўпусьціць 13-годкі на тэрыторыю ўстановы, паколькі «яе імя і прозьвішча гучаць ня так як у большасьці палякаў». Дзяўчыне сказалі даказаць яе польскае грамадзянства.
Бацькі вучаніцы паходзяць з Украіны, але маюць польскае грамадзянства. У яе пры сабе было пасьведчаньне вучня. І хоць настаўнікаў напярэдадні запэўнілі, што гэтага будзе дастаткова, то ў практыцы аказалася інакш. Не дапамаглі таксама запэўніваньні пэдагогаў.
Канчаткова дзяўчынку ўпусьцілі, але толькі дзякуючы таму, што яе мама была дома і пераслала здымак пашпарту дачкі.
Прэс-сакратар Нацыянальнага цэнтру ядзерных дасьледаваньняў Марэк Паўлоўскі тлумачыў, што інцыдэнт адбыўся па прычыне «недасканалых унутраных працэдур». «Дзяўчынка і яе мама былі пастаўленыя ў сытуацыю, якая не павінна адбыцца», – адзначыў прэс-сакратар. Ён запэўніў, што ўстанова ўжо прадпрыняла крокі, каб знайсьці дзяўчынку і яе маму і перапрасіць за сытуацыю.
«Мы палепшым унутраныя працэдуры. Мы павінны клапаціцца пра бясьпеку, але нельга дапускаць такіх сытуацый», – дадаў Марэк Паўлоўскі.

У сераду, 7 лютага, вучні торуньскай гімназіі наведвалі Нацыянальны цэнтар ядзерных дасьледаваньняў у падваршаўскай мясцовасьці Сьверк. Працаўнікі не хацелі ўпусьціць 13-годкі на тэрыторыю ўстановы, паколькі «яе імя і прозьвішча гучаць ня так як у большасьці палякаў». Дзяўчыне сказалі даказаць яе польскае грамадзянства.

Бацькі вучаніцы паходзяць з Украіны, але маюць польскае грамадзянства. У яе пры сабе было пасьведчаньне вучня. І хоць настаўнікаў напярэдадні запэўнілі, што гэтага будзе дастаткова, то ў практыцы аказалася інакш. Не дапамаглі таксама запэўніваньні пэдагогаў.Канчаткова дзяўчынку ўпусьцілі, але толькі дзякуючы таму, што яе мама была дома і пераслала здымак пашпарту дачкі.

Прэс-сакратар Нацыянальнага цэнтру ядзерных дасьледаваньняў Марэк Паўлоўскі тлумачыў, што інцыдэнт адбыўся па прычыне «недасканалых унутраных працэдур». «Дзяўчынка і яе мама былі пастаўленыя ў сытуацыю, якая не павінна адбыцца», – адзначыў прэс-сакратар. Ён запэўніў, што ўстанова ўжо прадпрыняла крокі, каб знайсьці дзяўчынку і яе маму і выбачыцца за сытуацыю.

«Мы палепшым унутраныя працэдуры. Мы павінны клапаціцца пра бясьпеку, але нельга дапускаць такіх сытуацый», – дадаў Марэк Паўлоўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт