Logo Polskiego Radia
Print

Яраслаў Качыньскі: Я быў зьдзіўлены рэакцыяй Ізраіля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2018 15:33
„Мы не дазволім, каб Польшча плаціла падатак за нямецкія злачынствы”, - заявіў лідар кіроўнай партыі ў Польшчы.
Яраслаў КачыньскіЯраслаў Качыньскі PAP/Bartłomiej Zborowski

Яраслаў Качыньскі: Я быў зьдзіўлены рэакцыяй Ізраіля
„Мы не дазволім, каб Польшча плаціла падатак за нямецкія злачынствы”, - заявіў лідар кіроўнай партыі ў Польшчы.
„Уся гэтая спрэчка паміж Польшчай і Ізраілем не датычыць выключна фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці””, - сказаў у інтэрвію кансэрватыўнаму штотыднёвіку „Do Rzeczy” лідар польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі.
„Што тычыцца забойстваў, якія палякі зьдзейсьнілі на габрэях, то мы не адмаўляем, што яны ня мелі месца. Аднак у адрозьненьне ад ізраільскага боку сьцьвярджаем, што яны ня мелі сыстэмнага характару”, - кажа Яраслаў Качыньскі.
Ён дадае, што падчас ранейшых кансультацыяў закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці зь ізраільскім бокам не было ніякіх сыгналаў, што можа ўзьнікнуць праблема. „Я быў зьдзіўлены рэакцыяй Ізраіля”, - кажа Качыньскі, дадаючы, што што да польскага боку даходзілі розныя сынгалы наконт закону, але яны датычылі перш за ўсё ўкраінскага пытаньня.
Яраслаў Качыньскі лічыць таксама, што спрэчка, якая разгарэлася на міжнароднай арэне з-за фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”, мае антыпольскі характар. „Нас вінавацяць у неверагодных рэчах, забываючы пра тое, што мы былі першай краінай, якая супрацівілася нацызму й немцам, што палякі сталі ахвярамі жудасных злачынстваў, якія таксама мелі прызнакі генацыду”, - нагадвае палітык.
Адказваючы на пытаньне аб спэкуляцыях, паводле якіх спрэчка вакол Закону аб ІНП - гэта рэакцыя на распрацоўку закону аб рэпрыватызацыі, Яраслаў Качыньскі адказаў: „Праца па законе вядзецца, можа яна будзе мець іншы характар у сувязі з апошнім досьведам. Тым ня менш, мы не дазволім, каб Польшча плаціла падатак за нямецкія злачынствы. Дазволу на гэта ня будзе”, - падкрэсьліў Яраслаў Качыньскі ў размове з выданьнем „Do Rzeczy”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт