Logo Polskiego Radia
Print

Разам з Саакашвілі ў Польшчу прыбылі ўкраінскія праблемы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.02.2018 15:34
"Трэба яму далікатна патлумачыць, што варшаўскі клімат для яго ня самы адпаведны".
Аляксандр Папко/radyjo.net

«Rzeczpospolita» піша пра тое, што ў Варшаве зьявіўся Міхаіл Саакашвілі. А разам з ім прыбылі ўсе праблемы ўкраінскай унутранай палітыкі. Толькі гэтага Польшчы не хапала, у яе і так дастаткова няпростыя адносіны з Кіевам.

Саакашвілі, як у Грузіі, дзе быў прэзыдэнтам, так і ва Ўкраіне, дзе быў губэрнатарам Адэсы, зьяўляецца самым вядомым на сьвеце ворагам уладаў, але гэта не азначае, што самым небясьпечным.

Саакашвілі добра ведаюць на сьвеце, таму на прэс-канфэрэнцыю ў Варшаве прыйшло шмат журналістаў, якія пачулі, што Ўкраінай кіруюць «бандыты», якіх ён, Саакашвілі, пасадзіць у турму. Варшава ў якасьці цэнтра кіданьня бруду ў напрамку Тбілісі і Кіева – гэта гучыць дрэнна. На жаль, гэты цэнтар зьявіўся ў Польшчы насуперак волі палякаў. Украінцы дэпартавалі Саакашвілі ў Польшчу, падкінулі яго, ставячы такім чынам Польшчу ў няёмкай сытуацыі.

Польскаму ўраду цяжка выдварыць з краіны, асабліва ў Грузію, дзе ён бы трапіў у турму, палітыка, які лічыўся сябрам прэзыдэнта Леха Качыньскага. З іншага боку, немагчыма ігнараваць тое, што з польскай тэрыторыі ён заклікае да зьвяржэньня ўраду ў суседняй дзяржаве. Трэба яму далікатна патлумачыць, што варшаўскі клімат для яго ня самы адпаведны.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт