Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі пачынае новы этап, каб вырашыць стaрыя праблемы з Нямеччынай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.02.2018 16:35
У пятніцу прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі наведае зь візытам Бэрлін.
Premierminister Mateusz MorawieckiPremierminister Mateusz MorawieckiBild: P. Tracz / KPRM (flickr, domena publiczna)

У пятніцу прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі наведае зь візытам Бэрлін, каб будаваць давер ва ўзаемадачыненьнях з Ангелай Мэркель - піша DGP. Запрашэньне ад Нямеччыны Маравецкі атрымаў падчас эканамічнага форуму ў Давосе.

Акружэньне кіраўніка польскага ўраду неахвотна размаўляе пра чаканьні і мэты сустрэчы. Магчыма, гэта зьвязанае з няўпэўненасьцю адносна магчымых вынікаў.

„Гэта першы візыт Маравецкага ў ролі прэм’ер-міністра. Яго задача - крыху лепш пазнаёміцца. Візыт будзе найперш куртуазным”, - лічыць Агнешка Лада, дырэктар Эўрапейскай праграмы ў Інстытуце дзяржаўных справаў.

У Нямеччыне мяняецца міністар замежных справаў. Для Польшчы добрай навіной зьяўляецца тое, што, хутчэй за ўсё, на гэтую пасаду не прызначаць непрыхільнага да цяперашніх уладаў Польшчы Марціна Шульца. Таксама цяперашні міністар Зігмар Габрыэль, прыхільнік будаўніцтва Nord Stream 2, мае мінімальныя шанцы на перавыбар.

Ёсьць некалькі насьпелых пытаньняў у польска-нямецкіх адносінах, якія насьцярожваюць бакі. Гэта той жа газаправод Паўночны паток 2, ваенныя рэпарацыі, іншы падыход да палітыкі па энэргетыцы і клімаце, а таксама пытаньне бежанцаў.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт