Logo Polskiego Radia
Print

Іншаземцы пісалі беларускую дыктоўку ў Варшаўскім унівэрсытэце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.02.2018 17:41
  • Дыктоўка_Варшава_ВУ.mp3
Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту зладзіла сваю першую беларускую дыктоўку.
Дыктоўка ў Варшаўскім унівэрсытэцеДыктоўка ў Варшаўскім унівэрсытэцеradyjo.net/Я.Смялоўская

Прадстаўнікі іншых нацый, чым беларуская пісалі ў Варшаўскім унівэрсытэце беларускую дыктоўку.

У Дзень нацыянальных моваў 21 лютага Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту зладзіла сваю першую беларускую дыктоўку. Мерапрыемста адбылося ў новым унівэрсытэцкім будынку па вуліцы Добра, 55. У сьпісе ўдзельнікаў было 35 чалавек. Дыктоўка праходзіла як сур’ёзны экзамен, на якім працу студэнт піша ананімна, толькі пад нумарам. Свае дадзеныя ўдзельнікі запоўнілі ў анкеце і ў канвэрце пакінулі арганізатарам. Гэта робіцца дзеля таго, каб правяраючыя захавалі поўны аб’ектывізм.

Сярод удзельнікаў я сустрэла цікавых людзей.

Павел з Масквы, яго бацька зь Беларусі, але ніхто з яго родных не карыстаецца беларускай мовай, полька Паўліна, якая прыйшла на беларускую дыктоўку па салідарнасьці зь беларусамі – у яе ёсьць сяброўка ў Менску, і Войтэк, якога па мове лёгка можна пераблытаць з карэнным беларусам. Войтэк паходзіць з цэнтральнай Польшчы, ён студэнт Палітэхнічнага варшаўскага ўнівэрсытэта і на штодзень карыстаецца „тарашкевіцай”.

Вынікі беларускай дыктоўкі, зладжанай упершыню Катэдрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта, будуць вядомыя праз два тыдні.

Рэпартаж у далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт