Logo Polskiego Radia
Print

Дзень нараджэньня Шапэна адзначылі ў найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Менску (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.02.2018 13:06
  • Фрыдэрык Шапэн.mp3
Сьвяткаваньне дня нараджэньня з Польскім інстытутам у розных незвычайных месцах стала ўжо традыцыяй.
фота: У.Пац/Польскае радыё

Выдатнаму кампазытару і піяністу Фрыдэрыку Шапэну ў 2018 годзе споўнілася б 208 год. Па адных зьвестках ён нарадзіўся 22 лютага, па іншых – 1 сакавіка 1810 года. Штогод з канца лютага да пачатку сакавіка ў розных краінах сьвету адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысьвечаныя творчасьці гэтай вялікай асобы ў гісторыі польскай і сусьветнай культуры.
Музыка Шапэна гучала ня толькі ў самых вядомых канцэртных залях сьвету, але нават ля пірамід у Гізе, на Вялікай кітайскай сьцяне і Міжнароднай касьмічнай станцыі.
Сьвяткаваньне дня нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна з Польскім інстытутам у розных незвычайных месцах горада Менска стала ўжо добрай традыцыяй. Арганізатары імкнуцца ня толькі ўшанаваць памяць выдатнага кампазытара, але і данесьці да слухачоў пазачасовую сутнасьць яго творчасьці.
У нядзелю некалькігадзінны канцэрт адбыўся ў найбуйнейшым менскім гандлёвым цэнтры «Dana Mall». Мерапрыемства распачалі вучні Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Фрыдэрыка Шапэна. У сваю чаргу зоркай музычнай сустрэчы быў адзін з самых вядомых сучасных беларускіх піяністаў-віртуозаў, ляўрэат шматлікіх міжнародных установаў Кірыл Кедук.
У інтэрвію Польскаму радыё Кірыл Кедук адзначыў, што творчасьць Фрыдэрыка Шапэна павінна займаць важнае месца ў жыцьці кожнага музыканта.
К. Кедук: Несумненна так адбываецца і ў маім выпадку. У творчасьці Шапэна ўсё зьяўляецца геніяльным. Для Польшчы – гэта вельмі важны «фірмовы знак». Краіне пашанцавала з гэтым кампазытарам. Гэта асоба, вядомая ў цэлым сьвеце, гэта геній. Паводле мяне, яго музыка цалкам зьяўляецца геніяльнай. Нават цяжка назваць нешта, што мне падабаецца больш за ўсё. Уся шапэнаўская музыка зьяўляецца «нябеснай».
Паводле Кірыла Кедука, неабходна, каб клясычная музыка гучала ня толькі ў канцэртных залях, але і ў больш нефармальных месцах, як у выпадку нядзельнага канцэрту.
К. Кедук: Паводле мяне, гэта проста абавязкова павінна адбывацца. Гэта трэба рабіць, паколькі поп-культура вельмі агрэсіўная, поп-музыка гучыць паўсюль, больш таго, нас не пытаюць, ці мы хочам яе слухаць. Наш канцэрт могуць паслухаць, а могуць і не паслухаць. Мы не граем у цэлым гандлёвым цэнтры, а ў вызначаным для гэтага месцы. Паводле мяне, гэта вельмі добрая ідэя. Такая папулярызацыя клясычнай музыкі патрэбная. Мне ня часта прыходзіцца граць у такіх месцах. Усё ж, я думаю, што заданьнем кожнага артыста зьяўляецца «авалоданьне» публікай, зацікаўленьне слухачоў. У пэўным сэнсе выступ у такім месцы зьяўляецца праверкай для музыкі. Ці чалавек, які прыйшоў купіць хлеб, куртку ці нагавіцы, затрымаецца паслухаць, ці пройдзе міма – гэта ў пэўным сэнсе экзамэн для артыста.
Канцэрт арганізаваў Польскі інстытут у Менску. Выконваючы абавязкі дырэктара Польскага інстытуту Томаш Адамскі гаворыць, што канцэрт клясычнай музыкі не ў канцэртнай залі, а ў даступным месцы для ўсіх, як гандлёвы цэнтар, дазваляе трапіць да больш шырокай публічнасьці. Канцэрт у такім фармаце ў Менску арганізаваны ўжо трэці раз.
Т. Адамскі: Гэтая акцыя павінна папулярызаваць адначасова Польшчу і Фрыдэрыка Шапэна. Мы ставілі задачу, каб выйсьці па-за тыповыя месцы, дзе адбываюцца канцэрты клясычнай музыкі, каб правесьці канцэрт у гарадзкой прасторы. Сёлета гэта гандлёвы цэнтар «Dana Mall», адзін з найноўшых і самых вялікіх у горадзе. Мы хацелі прыцягнуць асаблівым чынам маладых людзей, якія ня так часта наведваюць культурныя пляцоўкі, каб паказаць ім творчасьць Шапэна і запрасіць на нашыя мерапрыемствы ў будучыні. Сёньня мінае 208 гадоў з дня народзін Фрыдэрака Шапэна. Мы запрасілі беларускіх музыкаў, зоркай зьяўляецца Кірыл Кедук. Канцэрт распачалі дзеці музычнай школы імя Шапэна. Дзень народзін Шапэна – гэта таксама і іх сьвята. Штогод школа ахвотна з намі супрацоўнічае. Цікавінкай сталі барабаншчыкі з гурту «Minsk Percussion Classik», якія зрабілі аранжыроўку розных твораў Шапэна. Гэтым самым яны паказваюць, што спадчына Фрыдэрыка Шапэна надалей актуальная, што яе няспынна можна выкарыстоўваць, апрацоўваць, паказваць у цікавых формах. Гэта пазачасавая музыка, у якой кожны знойдзе нешта цікавае для сябе. Самыя вялікі канцэртныя залі зьмяшчаюць 500-700 чалавек, тут мы спадзяемся трапіць да некалькіх тысяч чалавек. І гэта цалкам іншая публіка.
Канцэрт завяршыўся незвычайным пачастункам. Мясцовыя кулінары сьпяклі 25-кіляграмовы торт у форме клявішаў фартэпіяна, на якім былі бачныя ноты і напіс «Фрыдэрык Шапэн».

Выдатнаму кампазытару й піяністу Фрыдэрыку Шапэну ў 2018 годзе споўнілася 208 год. Па адных зьвестках ён нарадзіўся 22 лютага, па іншых – 1 сакавіка 1810 года. Штогод з канца лютага да пачатку сакавіка ў розных краінах сьвету адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысьвечаныя творчасьці гэтай вялікай асобы ў гісторыі польскай і сусьветнай культуры.

Музыка Шапэна гучала ня толькі ў самых вядомых канцэртных залях сьвету, але нават ля пірамід у Гізе, на Вялікай кітайскай сьцяне і Міжнароднай касьмічнай станцыі.

Сьвяткаваньне дня нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна з Польскім інстытутам у розных незвычайных месцах горада Менска стала ўжо традыцыяй. Арганізатары імкнуцца ня толькі ўшанаваць памяць выдатнага кампазытара, але й данесьці да слухачоў пазачасовую сутнасьць яго творчасьці.

/

У нядзелю канцэрт, што працягваўся некалькі гадзін, адбыўся ў найбуйнейшым менскім гандлёвым цэнтры «Dana Mall». Мерапрыемства распачалі вучні Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Фрыдэрыка Шапэна. Зоркай музычнай сустрэчы быў адзін з самых вядомых сучасных беларускіх піяністаў-віртуозаў, ляўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў Кірыл Кедук.

У інтэрвію Польскаму радыё Кірыл Кедук адзначыў, што творчасьць Фрыдэрыка Шапэна павінна займаць важнае месца ў жыцьці кожнага музыканта.

К. Кедук: Несумненна, так адбываецца і ў маім выпадку. У творчасьці Шапэна ўсё зьяўляецца геніяльным. Для Польшчы – гэта вельмі важны «фірмовы знак». Краіне пашанцавала з гэтым кампазытарам. Гэта асоба, вядомая ў цэлым сьвеце, гэта геній. Паводле мяне, яго музыка цалкам зьяўляецца геніяльнай. Нават цяжка назваць нешта, што мне падабаецца больш за ўсё - уся музыка Шапэна зьяўляецца «нябеснай».

/

Паводле Кірыла Кедука, неабходна, каб клясычная музыка гучала ня толькі ў канцэртных залях, але і ў больш нефармальных месцах, як і ў выпадку нядзельнага канцэрту.

К. Кедук: Паводле мяне, гэта проста абавязкова павінна адбывацца. Гэта трэба рабіць, паколькі поп-культура вельмі агрэсіўная, поп-музыка гучыць паўсюль. Больш за тое, нас не пытаюць, ці мы хочам яе слухаць. Наш канцэрт могуць паслухаць, а могуць і не паслухаць. Мы не граем у цэлым гандлёвым цэнтры, а ў вызначаным для гэтага месцы. Паводле мяне, гэта вельмі добрая ідэя. Такая папулярызацыя клясычнай музыкі патрэбная. Мне нячаста прыходзіцца граць у такіх месцах. Усё ж я думаю, што заданьнем кожнага артыста зьяўляецца «авалоданьне» публікай, зацікаўленьне слухачоў. У пэўным сэнсе выступ у такім месцы зьяўляецца праверкай для музыкі. Ці чалавек, які прыйшоў купіць хлеб, куртку ці нагавіцы, затрымаецца паслухаць, ці пройдзе міма – гэта ў пэўным сэнсе экзамен для артыста.

Канцэрт арганізаваў Польскі інстытут у Менску. Выконваючы абавязкі дырэктара Польскага інстытуту Томаш Адамскі гаворыць, што канцэрт клясычнай музыкі не ў канцэртнай залі, а ў даступным месцы для ўсіх, такім як гандлёвы цэнтар, дазваляе трапіць да больш шырокай публікі. Канцэрт у такім фармаце ў Менску арганізаваны ўжо трэці раз.

Т. Адамскі: Гэтая акцыя павінна папулярызаваць адначасова Польшчу й Фрыдэрыка Шапэна. Мы ставілі задачу, каб выйсьці па-за тыповыя месцы, дзе адбываюцца канцэрты клясычнай музыкі, каб правесьці канцэрт у гарадзкой прасторы. Сёлета гэта гандлёвы цэнтар «Dana Mall», адзін з найноўшых і самых вялікіх у горадзе. Мы хацелі прыцягнуць асаблівым чынам маладых людзей, якія ня так часта наведваюць культурныя пляцоўкі, каб паказаць ім творчасьць Шапэна і запрасіць на нашыя мерапрыемствы ў будучыні. Сёньня мінае 208 гадоў з дня народзін Фрыдэрака Шапэна. Мы запрасілі беларускіх музыкаў, зоркай зьяўляецца Кірыл Кедук. Канцэрт распачалі дзеці музычнай школы імя Шапэна. Дзень народзін Шапэна – гэта таксама й іх сьвята. Штогод школа ахвотна з намі супрацоўнічае. Цікавым элемэнтам канцэрту сталі барабаншчыкі з гурту «Minsk Percussion Classik», якія зрабілі аранжыроўку розных твораў Шапэна. Гэтым самым яны паказваюць, што спадчына Фрыдэрыка Шапэна надалей актуальная, што яе няспынна можна выкарыстоўваць, апрацоўваць, паказваць у цікавых формах. Гэта пазачасовая музыка, у якой кожны знойдзе нешта цікавае для сябе. Самыя вялікі канцэртныя залі зьмяшчаюць 500-700 чалавек, тут мы спадзяемся трапіць да некалькіх тысяч чалавек. І гэта цалкам іншая публіка.

Канцэрт завяршыўся незвычайным пачастункам. Мясцовыя кулінары сьпяклі 25-кіляграмовы торт у форме клявішаў фартэпіяна, на якім былі бачныя ноты й напіс «Фрыдэрык Шапэн».

Уладзімір Пац/ав

фота: Уладзімір Пац

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт