Logo Polskiego Radia
Print

Польскія пэнсіянэры выйшлі на пэнсію й… працуюць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.02.2018 16:04
Колькасьць прафэсійна актыўных пэнсіянэраў вырасла ў Польшчы амаль на 100 тысяч.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія пэнсіянэры выйшлі на пэнсію й… працуюць
Колькасьць прафэсійна актыўных пэнсіянэраў вырасла ў Польшчы амаль на 100 тысяч.
Палякі выкарысталі магчымасьць ранейшага выхаду на пэнсію. Гэта аднак не азначае, што яны цалкам адмовіліся ад працы. Паводле дадзеных Фонду сацыяльнага страхаваньня, 2017 год быў рэкордным па колькасьці прафэсійна актыўных пэнсіянэраў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Пра маштаб гэтай зьявы сьведчыць факт, што ў 2016 годзе на рынку працы зьявілася 20,5 тысяч актыўных пэнсіянэраў, якія раней не працавалі. У мінулым годзе гэты рост склаў 93,5 тысячы чалавек. Агулам у Польшчы працуе больш за 600 тысяч пэнсіянэраў. 453 тысячы зь іх працуе на штаце, амаль 236 тысяч - па дагаворы падраду або вядуць гаспадарчую дзейнасьць.
У групе пэнсіянэраў, якія надалей актыўныя на рыкну працы, трэба ўзяць пад увагу таксама 54 тысячы працоўных, якія ў 2017 годзе атрымалі права выхаду на пэнсію, але яго ня выкарысталі.
Прафэсійна актыўныя пэнсіянэры могуць быць „сацыяльнай праблемай”, якая ратуе дзяржаўны бюджэт. Зьніжэньне пэнсійнага ўзросту мела абысьціся дзяржаве ў 10 мільярдаў злотых. Тым часам кожны з 65 тысяч актыўных пэнсіянэраў плацяць узносы на сацыяльнае страхаваньне.
Галоўны эканаміст банку Credit Agricole Якуб Бароўскі (Jakub Borowski) канстатуе, што рост колькасьці працуючых пэнсіянэраў - гэта вынік нізкіх пэнсіяў. „Людзі выйшлі на пэнсію, ацанілі, што за яе нельга пражыць, і працуюць далей”, - кажа эканаміст.
Тым часам „Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што прафэсійна актыўныя пэнсіянэры - гэта ратунак для рынку працы ў Польшчы. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня зь мінулага году, на польскім рынку працы не хапала, як мінімум, 381 тысячы працаўнікоў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт