Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы праца ёсьць для ўсіх

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.02.2018 15:48
Польскія ўлады выкарысталі добрую каньюнктуру: на рынку ёсьць праца й для моладзі і стала беспрацоўных.
Foto: pixabay.com/CC0

Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Выданьне зазначае, што цяпер склалася найлепшая сытуацыя на рынку працы ў Польшчы за апошнія 25 год. Дасьледаваньні эканамічнай актыўнасьці палякаў паказалі, што летась працэнт беспрацоўных скараціўся ў 14 ваяводзтвах Польшчы. Па краіне беспрацоўе скарацілася да 4,5%. Яшчэ ў 2000-ых гадах, яно было больш за 10%.

Выданьне зазначае, што сытуацыя з працай палепшылася нават у тых рэгіёнах, дзе былі хранічныя праблемы з працаўладкаваньнем. Больш на 1% скарацілася беспрацоўе ў такіх праблемных ваяводзтвах, як Сьвентакшыскае (7,5%), Падкарпацкае (7,3%) і Вармінска-мазурскае (7%). Лідарам па працаўладкаваньні ў Польшчы зьяўляецца Заходнепаморскае ваяводзтва, дзе беспрацоўе складае 2,9%.

Прычына – блізкасьць да нямецкай граніцы, рост прамысловых інвэстыцый, большыя заробкі ды замежныя ўліваньні. У дадзеным ваяводзтве адчынілі свае лагістычныя цэнтры такія гіганты як Zalando ды Amazon, дзякуючы чаму зьявіліся тысячы новых месцаў працы, піша польскае выданьне.

Таксама палепшылася сытуацыя хранічных беспрацоўных. 10 год таму такіх у Польшчы было амаль 1,1 мільён чалавек. Цяпер іх на 500 тысяч менш. З моладзьдзю падобна. У 2007 годзе 333 тысяч палякаў ва ўзросьце да 25 год ня мела працы. Пры канцы 2017 года такіх было толькі 134 тысячы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт