Logo Polskiego Radia
Print

Сьледзтва па справе ДТЗ аўтамабіля прэм'ера закончылася

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.03.2018 17:09
Віна ўскладзена на другі бок, але сьледчыя не былі ўпэўненыя ў ягонай віне.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Public Domain

Нядаўна стала вядома, што закончылася сьледзтва, датычнае дарожна-транспартнага здарэньня з удзелам аўтамабіля тагачаснай прэм'ер-міністра Польшчы Бэаты Шыдла. Аварыя мела месца ў лютым мінулага году, рашэньне пра закрыцьцё расьсьледаваньня прыняў кіраўнік акружной пракуратуры ў Кракаве Рафал Бабіньскі. Выданьне «Rzeczpospolita» піша, што поўная віна ўскладзеная на кіроўцу машыны Fiat Seicento, які быў адным з удзельнікаў здарэньня.

Выданьне дадае, што за тры дні да закрыцьця сьледзтва трое пракурораў, які цягам году займаліся справай, падалі заявы пра выключэньне іх са сьледзтва. Неафіцыйна вядома, што сьледчыя прадстаўлялі іншую канцэпцыю завяршэньня справы, чым іх кіраўнік. Па інфармацыі газэты, пракуроры не згаджаліся, каб усю віну ўскласьці на другі бок – кіроўцу Сэйчэнта. Яны меркавалі, што часткова віну за ДТЗ нясе кіроўца ўрадавага аўтамабіля. Акрамя таго, яны хацелі дакладна праверыць паказаньні функцыянэраў Бюро аховы ўраду, якія казалі, што машыны ехалі з уключаным гукавым сыгналам, што аспрэчваюць паказаньні пастароньніх сьведкаў здарэньня.

Вопытны пракурор сказаў выданьню, што пад дакумэнтам аб завяршэньні сьледзтва заўсёды падпісваецца асоба, якая вяла расьсьледаваньне. Калі пад ім падпісаўся кіраўнік сьледчых, то хутчэй за ўсё пракуроры не згаджаліся з яго поглядам на завяршэньне справы.

У ДТЗ, акрамя прэмʼер-міністра Бэаты Шыдла, якая трапіла на некалькі дзён у бальніцу на абсьледаваньне, пацярпелі таксама двое супрацоўнікаў Бюро аховы ўраду – кіроўца і кіраўнік аховы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт