Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя зьбірае доказы на месцы выбуху ў жылым доме ў Познані

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.03.2018 14:25
Ці будаўнічая катастрофа ў Познані магла быць вынікам спробы самагубства?
Паліцыя зьбірае доказы на месцы выбуху ў жылым доме ў Познані.Паліцыя зьбірае доказы на месцы выбуху ў жылым доме ў Познані. PAP/Jakub Kaczmarczyk

Паліцыя зьбірае доказы на месцы выбуху ў жылым доме ў Познані
Ці будаўнічая катастрофа ў Познані магла быць вынікам спробы самагубства?
Пажарнікі закончылі пошукава-выратавальную акцыю на месцы трагедыі ў Познані, дзе ў выніку выбуху газу абрынулася частка шматкватэрнага жылога дому. Цяпер свае дзеяньні пачынаюць паліцыя й пракуратура, паведамляе старонка niezalezna.pl.
Частка шматкватэрнага будынку на вуліцы 28 Чэрвеня ў Познані абрынулася ў нядзелю раніцай, верагодна, з-за выбуху газу. З таго часу, бесьперапынна на месцы працягваліся пошукава-выратавальныя дзеяньні. У выніку трагедыі загінулі 5 чалавек, а больш за 20 былі параненыя.
Цяпер сьледчыя будуць забясьпечваць доказы, якія дазволяць высьветліць прычыну трагедыі. Тым часам у справе паявіліся новыя факты. Паводле неафіцыйнай інфармацыі агенцтва PAP, будынак абрынуўся пасьля таго, як мужчына, які раней забіў сваю жонку, спрабаваў зьдзейсьніць самагубства, уключыўшы газавую пліту. Паводле згаданай крыніцы, гэты мужчына цяпер знаходзіцца ў бальніцы з апёкамі 90% паверхні цела.
Аднак падчас прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася ў панядзелак, сьледчыя афіцыйна не пацьвердзілі, што будаўнічая катастрофа ў Познані можа быць вынікам спробы самагубства, паведамляе niezalezna.pl.
аз

Пажарнікі закончылі пошукава-выратавальную акцыю на месцы трагедыі ў Познані, дзе ў выніку выбуху газу абрынулася частка шматкватэрнага жылога дому. Цяпер свае дзеяньні пачынаюць паліцыя й пракуратура, паведамляе старонка niezalezna.pl.

Частка шматкватэрнага будынку на вуліцы 28 Чэрвеня ў Познані абрынулася ў нядзелю раніцай, верагодна, з-за выбуху газу. З таго часу, бесьперапынна на месцы працягваліся пошукава-выратавальныя дзеяньні. У выніку трагедыі загінулі 5 чалавек, а больш за 20 былі параненыя.

Цяпер сьледчыя будуць забясьпечваць доказы, якія дазволяць высьветліць прычыну трагедыі. Тым часам у справе паявіліся новыя факты.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі агенцтва PAP, будынак абрынуўся пасьля таго, як мужчына, які раней забіў сваю жонку, спрабаваў зьдзейсьніць самагубства, уключыўшы газавую пліту. Паводле згаданай крыніцы, гэты мужчына цяпер знаходзіцца ў бальніцы з апёкамі 90% паверхні цела.

Аднак падчас прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася ў панядзелак, сьледчыя афіцыйна не пацьвердзілі, што будаўнічая катастрофа ў Познані можа быць вынікам спробы самагубства, паведамляе niezalezna.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт