Logo Polskiego Radia
Print

У Жэшаве абмеркавалі адносіны паміж Украінай і Эўропай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.03.2018 15:58
У дэбатах удзельнічала амаль паўтысячы гасьцей з Польшчы й замежжа.
У Жэшаве абмеркавалі адносіны паміж Украінай і Эўропай.У Жэшаве абмеркавалі адносіны паміж Украінай і Эўропай. PAP/Darek Delmanowicz

У Жэшаве абмеркавалі адносіны паміж Украінай і Эўропай
У Ясёнцы (Jasionka) ля Жэшава адбыўся XI Форму „Эуропа-Ўкраіна”.
Эканоміка й найважнейшыя праблемы ў адносіны паміж Украінай і Эўропай былі галоўнымі тэмамі XI Форуму „Эуропа-Ўкраіна”, які прайшоў у Ясёнцы (Jasionka) ля Жэшава (Rzeszów) на паўднёвым усходзе Польшчы. У дэбатах удзельнічала амаль паўтысячы гасьцей з Польшчы й замежжа.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Падчас форуму не ўдалося пазьбегнуць таксама гістарычнага аспэкту. Старшыня Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) зазначыў, што спрэчныя пытаньні, датычныя супольнай польска-украінскай гісторыі, трэба канчаткова высьвятліць.
Марэк Кухціньскі: Гэтую справу трэба да канца высьвятліць і зрабіць так, каб нашыя адносіны базаваліся на гістарычнай праўдзе.
Тым ня менш большасьць размоваў, у тым ліку тых кулюарных, датычыла гандлю паміж Украінай і Польшчай ды ўвогуле Эўропай. Амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дэшчыца згодзен з тым, што перад суседзкімі краінамі яшчэ шмат працы.
Андрэй Дэшчыца: Нам патрэбныя дарогі й эфэктыўныя памежныя пераходы.
У сваю чаргу амбасадар Польшчы ў Кіеве Ян Пекла (Jan Piekło) падкрэсьліў, што ўкраінцы чакаюць ад палякаў інвэстыцыяў.
Ян Пекла: Украіне перш за ўсё патрэбныя інвэстыцыі. Ёй трэба, каб да яе ставіліся як да месца бясьпечнага ўкладаньня грошай. На жаль, пакуль гэта яшчэ ня той этап.
Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) зьвяртаў увагу на важныя камунікацыйныя праекты, напрыклад, на праект „Go Highway”.
Анджэй Адамчык: Гэты праект спалучае ўкраінскія парты з балтыйскімі, у тым ліку з польскімі. Я бачу вялікі патэнцыял для Транскасьпійскай камунікацыйнай трасы - адным з галоўных калідораў кітайскага праекту „Адзнаго поясу, аднаго шляху”.
У сваю чаргу міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) паведаміла, што ведамства плянуе прыцягнуць з-за межаў Эўразьвязу, у тым ліку з Украіны, 60 маладых тэхналягічных кампаній. З гэтай мэтай польскае МЗС падрыхтавала гэтак званую „візу для стартапаў”.
Ядвіга Эмілевіч: Сёлета 60 тэхналягічных кампаніяў з Украіны (і ня толькі з Украіны) змогуць адкрыць у Польшчы гаспадарчую дзейнасьць. У Польшчы яны атрымаюць магчымасьць скарыстацца фінансавай падтрымкай на разьвіцьцё сваіх тэхналёгіяў.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у Польшчы ў 2016 годзе дзейнічала больш за 1,5 тысяч кампаній з украінскім капіталам. Іхная агульная вартасьць складала крыху больш за 120 мільёнаў злотых (больш за 28,5 мільёна эўра).
Прафэсар Дарыюш Ваякоўскі (Dariusz Wojakowski) з Жэшаўскага ўнівэрсытэту сьцьвярджае, што нельга разглядаць месца Ўкраіны ў Эўропе, не беручы пад увагу яе эканамічнай сытуацыі, на якую ўплывае ўзброены канфлікт у Данбасе. Паводле сацыёляга, ва ўкраінцаў існуе праблема посткамуністычнай алігархічнай сыстэмы.
Прафэсар Ваякоўскі таксама дадаў, што сур’ёзнай праблемай для Ўкраіны зьяўляецца працоўная міграцыя грамадзян у Польшчу й Заходнюю Эўропу.
Дарыюш Ваякоўскі: Паводле агульных ацэнак, у Польшчы працуе каля 1 мільёна ўкраінцаў, пражывае каля 200 тысяч. Колькасьць украінцаў, якія працуюць у Польшчы, за апошнія 2 гады вырасла ў чатыры разы. Гэтая міграцыя ня толькі ў Польшчу, але таксама ў Заходнюю Эўропы, і гэта сур’ёзная праблема.
Падчас Форуму „ Эуропа -Ўкраіна” таксама былі ўручаныя ўзнагароды „Карпацкая Эўропа супольных каштоўнасьцяў”. Ляўрэатамі сталі рэжысёры з Польшчы й Ўкраіны: Ежы Гофман (Jerzy Hoffman) і Алег Сянцоў.
Пры нагодзе польскі рэжысёр выказаў занепакоенасьць тым, ці ўзнагарода парадаксальна не пашкодзіць украінскаму рэжысэру, які знаходзіцца ў расейскай турме.
Ежы Гофман: Я баюся, што яму асабіста нашыя пэтыцыі і ўзнагароды толькі пашкодзяць. Гэта можа быць помста за тое, што мы пра яго памятаем, патрабуем яго вызваленьня і ўшаноўваем яго.
Нагадаем, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў арыштаваны ў Крыме 11 траўня 2014 году па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. У жніўні 2015 году расейскі суд прысудзіў яго да 20 гадоў зьняволеньня ў працоўным лягеры. За яго вызваленьне выступала шмат вядомых асобаў і арганізацыі, у тым ліку Amnesty International .
Дыскусійныя панэлі Форуму „Эўропа-Ўкраіна”, суправаджаў ІІ Усходні кірмаш з удзелам каля 70 удзельнікаў з Польшчы і Ўкраіны. Арганізатарам форуму быў Фонд Інстытуту ўсходніх дасьледаваньняў і ўлады Падкарпацкага ваяводзтва.
аз

Эканоміка й найважнейшыя праблемы ў адносіны паміж Украінай і Эўропай былі галоўнымі тэмамі XI Форуму „Эуропа-Ўкраіна”, які прайшоў у Ясёнцы (Jasionka) ля Жэшава (Rzeszów) на паўднёвым усходзе Польшчы. У дэбатах удзельнічала амаль паўтысячы гасьцей з Польшчы й замежжа.

Падчас форуму не ўдалося пазьбегнуць таксама гістарычнага аспэкту. Старшыня Сэйму Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) зазначыў, што спрэчныя пытаньні, датычныя супольнай польска-украінскай гісторыі, трэба канчаткова высьвятліць.

Марэк Кухціньскі: Гэтую справу трэба да канца высьвятліць і зрабіць так, каб нашыя адносіны базаваліся на гістарычнай праўдзе.

Тым ня менш большасьць размоваў, у тым ліку тых кулюарных, датычыла гандлю паміж Украінай і Польшчай ды ўвогуле Эўропай. Амбасадар Украіны ў ПольшчыАндрэй Дэшчыца згодзен з тым, што перад суседзкімі краінамі яшчэ шмат працы.

Андрэй Дэшчыца: Нам патрэбныя дарогі й эфэктыўныя памежныя пераходы.

У сваю чаргу амбасадар Польшчы ў Кіеве Ян Пекла (Jan Piekło) падкрэсьліў, што ўкраінцы чакаюць ад палякаў інвэстыцыяў.

Ян Пекла: Украіне перш за ўсё патрэбныя інвэстыцыі. Ёй трэба, каб да яе ставіліся як да месца бясьпечнага ўкладаньня грошай. На жаль, пакуль гэта яшчэ ня той этап.

Міністар інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) зьвяртаў увагу на важныя камунікацыйныя праекты, напрыклад, на праект „Go Highway”.

Анджэй Адамчык: Гэты праект спалучае ўкраінскія парты з балтыйскімі, у тым ліку з польскімі. Я бачу вялікі патэнцыял для Транскасьпійскай камунікацыйнай трасы - адным з галоўных калідораў кітайскага праекту „Адзнаго поясу, аднаго шляху”.

У сваю чаргу міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) паведаміла, што ведамства плянуе прыцягнуць з-за межаў Эўразьвязу, у тым ліку з Украіны, 60 маладых тэхналягічных кампаній. З гэтай мэтай польскае МЗС падрыхтавала гэтак званую „візу для стартапаў”.

Ядвіга Эмілевіч: Сёлета 60 тэхналягічных кампаніяў з Украіны (і ня толькі з Украіны) змогуць адкрыць у Польшчы гаспадарчую дзейнасьць. У Польшчы яны атрымаюць магчымасьць скарыстацца фінансавай падтрымкай на разьвіцьцё сваіх тэхналёгіяў.

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у Польшчы ў 2016 годзе дзейнічала больш за 1,5 тысяч кампаній з украінскім капіталам. Іхная агульная вартасьць складала крыху больш за 120 мільёнаў злотых (больш за 28,5 мільёна эўра).

Прафэсар Дарыюш Ваякоўскі (Dariusz Wojakowski) з Жэшаўскага ўнівэрсытэту сьцьвярджае, што нельга разглядаць месца Ўкраіны ў Эўропе, не беручы пад увагу яе эканамічнай сытуацыі, на якую ўплывае ўзброены канфлікт у Данбасе. Паводле сацыёляга, ва ўкраінцаў існуе праблема посткамуністычнай алігархічнай сыстэмы.

Прафэсар Ваякоўскі таксама дадаў, што сур’ёзнай праблемай для Ўкраіны зьяўляецца працоўная міграцыя грамадзян у Польшчу й Заходнюю Эўропу.

Дарыюш Ваякоўскі: Паводле агульных ацэнак, у Польшчы працуе каля 1 мільёна ўкраінцаў, пражывае каля 200 тысяч. Колькасьць украінцаў, якія працуюць у Польшчы, за апошнія 2 гады вырасла ў чатыры разы. Гэтая міграцыя ня толькі ў Польшчу, але таксама ў Заходнюю Эўропы, і гэта сур’ёзная праблема.

Падчас Форуму „ Эуропа -Ўкраіна” таксама былі ўручаныя ўзнагароды „Карпацкая Эўропа супольных каштоўнасьцяў”. Ляўрэатамі сталі рэжысёры з Польшчы й Ўкраіны: Ежы Гофман (Jerzy Hoffman) і Алег Сянцоў.

Пры нагодзе польскі рэжысёр выказаў занепакоенасьць тым, ці ўзнагарода парадаксальна не пашкодзіць украінскаму рэжысэру, які знаходзіцца ў расейскай турме.

Ежы Гофман: Я баюся, што яму асабіста нашыя пэтыцыі і ўзнагароды толькі пашкодзяць. Гэта можа быць помста за тое, што мы пра яго памятаем, патрабуем яго вызваленьня і ўшаноўваем яго.

Нагадаем, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў арыштаваны ў Крыме 11 траўня 2014 году па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. У жніўні 2015 году расейскі суд прысудзіў яго да 20 гадоў зьняволеньня ў працоўным лягеры. За яго вызваленьне выступала шмат вядомых асобаў і арганізацыі, у тым ліку Amnesty International .

Дыскусійныя панэлі Форуму „Эўропа-Ўкраіна”, суправаджаў ІІ Усходні кірмаш з удзелам каля 70 удзельнікаў з Польшчы і Ўкраіны. Арганізатарам форуму быў Фонд Інстытуту ўсходніх дасьледаваньняў і ўлады Падкарпацкага ваяводзтва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт