Logo Polskiego Radia
Print

Мінула пяць гадоў ад выбару кардынала Хорхэ Бэргольлё Папам Рымскім

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.03.2018 13:56
  • 5 гадоў пантыфікату Францішка.mp3
Францішак падкрэсьліў, што папства зьяўляецца службай, асабліва на карысьць найбяднейшых і забытых.
PAP/EPA/ANGELO CARCONI

Мінула пяць гадоў ад выбару кардынала Хорхэ Бэргольлё Папам Рымскім. 13 сакавіка 2013 году а 19.06 над Сыкстынскай капліцай у Ватыкане паявіўся белы дым. Праз гадзіну кардынал Жан-Луі Таран паведаміў, што ў Каталіцкага касьцёла ёсьць новы Папа. Ім стаў 76-гадовы кардынал Хорхэ Марыё Бэргольлё з Аргентыны. Яго выбралі на другі дзень скліканага канклавэ ў сувязі з сыходам з пасады Бэнэдыкта 16. Новы біскуп Рыму прыняў імя Францішак у гонар сьвятога з Асізі.
Новы біскуп Рыму паявіўся на бальконе Ватыканскай базылікі. Тысячы людзей, сабраныя на Пляцы сьвятога Пятра, і мільёны перад экранамі тэлевізараў, новы Папа прывітаў словамі: «Добры вечар». Зьвяртаючыся да вернікаў, Францішак сказаў:
«Ведаеце, абавязкам канклавэ зьяўляецца выбар біскупа Рыму. Здаецца, што мае браты кардыналы выбралі яго амаль з канца сьвету. Дзякую Вам за прывітаньне.
Падчас інаўгурацыі пантыфікату (19 сакавіка 2013 году), у якой удзельнічала каля 200 тысяч чалавек, Францішак падкрэсьліў, што папства зьяўляецца службай, асабліва на карысьць найбяднейшых і забытых. У пропаведзі ён згадаў пра свайго апекуна – сьвятога з Асізі. Папа рымскі сказаў, што кожны чалавек павінен быць адказным за сьвет і павінен клапаціцца аб усім стварэньні.
Папа зьвярнуўся да палітыкаў і людзей, якія займаюць адказныя пасады:
«Будзьма апекунамі стварэньня, Божага пляну, упісанага ў прыроду, апекунамі бліжняга і навакольнага асяродзьдзя. Не дазволім, каб прыкметы зьнішчэньня і сьмерці спадарожнічалі нашаму сьвету».
З самага пачатку свайго пантыфікату Францішак рабіў захады на карысьць міру ў сьвеце. Ён шматразова заклікаў завершыць праліцьцё крыві ва Ўкраіне, у Сьвятой зямлі, на Блізкім Усходзе, а таксама ў Сырыі. Пантыфік казаў пра гэта таксама падчас сваёй пілігрымкі ў Польшчу на Сусьветныя дні моладзі ў 2016 годзе:
«Дарагія сябры, я заахвочваю вас да супольнай малітвы ў абліччы цярпеньня столькіх ахвяр вайны, каб мы разам назаўсёды зразумелі, што нічога не апраўдвае крыві брата, што няма большай каштоўнасьці, чым асоба, якая стаіць побач з намі».
Папа рымскі вялікую ўвагу надае экумэнічнаму і міжрэлігійнаму дыялёгу. У 2016 годзе ў Гаване адбылася першая ў гісторыі сустрэча галавы Каталіцкага касьцёла з Патрыярхам Расейскай праваслаўнай царквы Кірылам. Тады была падпісаная сумесная каталіцка-праваслаўная дэклярацыя. Папа дзякаваў Патрыярху за гістарычную сустрэчу:
«Я ўдзячны за гэтую пакорлівасьць, Вашае Сьвятасьць. Брацкую пакорлівасьць і моцную прагу адзінства. Мы распачалі шэраг ініцыятываў, якія могуць быць рэалізаваныя».
У 2017 годзе падчас пілігрымкі ў Банглядэш Папа Францішак удзельнічаў у экумэнічнай сустрэчы ў сядзібе арцыбіскупа Дакі. У сваёй прамове Францішак асудзіў тых, хто выклікае нянавісьць і выкарыстоўвае насільле ў імя рэлігіі. Ён заклікаў да ўзаемнага даверу і сяброўства ўсіх веруючых. Пантыфік дадаў, што трэба нечага большага, чым талерантнасьці:
«Сьвету неабходнае сэрца, каб перамагчы карупцыю, дэструктыўныя рэлігійныя ідэалёгіі. Неабходна адкрыцца на ўцекачоў, перасьледаваныя меншасьці і на самых слабых».
Папа Францішак распачаў і працягвае зьмены ў працы Касьцёла, паклікаў Раду кардыналаў, якая дапамагае кіраваць і праводзіць рэформу Рымскай курыі. Францішак таксама распачаў перабудову ватыканскай сыстэмы фінансаў і ўпраўленьня, у тым ліку Ватыканскага банку.
Францішак выдаў, між іншым, дзьве энцыклікі – «Сьвятло веры» і «Будзь праслаўлёны», апостальскія адгартацыі «Радасьць Эвангельля» і «Радасьць любові».
Папа рымскі правёў 22 пілігрымкі, у тым ліку ў 2016 году ў Польшчу.

Мінула пяць гадоў ад выбару кардынала Хорхэ Бэргольлё Папам Рымскім. 13 сакавіка 2013 году а 19.06 над Сыкстынскай капліцай у Ватыкане паявіўся белы дым. Праз гадзіну кардынал Жан-Луі Таран паведаміў, што ў Каталіцкага касьцёла ёсьць новы Папа. Ім стаў 76-гадовы кардынал Хорхэ Марыё Бэргольлё з Аргентыны. Яго выбралі на другі дзень скліканага канклавэ ў сувязі з сыходам з пасады Бэнэдыкта 16. Новы біскуп Рыму прыняў імя Францішак у гонар сьвятога з Асізі.

Новы біскуп Рыму паявіўся на бальконе Ватыканскай базылікі. Тысячы людзей, сабраныя на Пляцы сьвятога Пятра, і мільёны перад экранамі тэлевізараў, новы Папа прывітаў словамі: «Добры вечар». Зьвяртаючыся да вернікаў, Францішак сказаў:

«Ведаеце, абавязкам канклавэ зьяўляецца выбар біскупа Рыму. Здаецца, што мае браты кардыналы выбралі яго амаль з канца сьвету. Дзякую Вам за прывітаньне».

Падчас інаўгурацыі пантыфікату (19 сакавіка 2013 году), у якой удзельнічала каля 200 тысяч чалавек, Францішак падкрэсьліў, што папства зьяўляецца службай, асабліва на карысьць найбяднейшых і забытых. У пропаведзі ён згадаў пра свайго апекуна – сьвятога з Асізі. Папа рымскі сказаў, што кожны чалавек павінен быць адказным за сьвет і павінен клапаціцца аб усім стварэньні.

Папа зьвярнуўся да палітыкаў і людзей, якія займаюць адказныя пасады:

«Будзьма апекунамі стварэньня, Божага пляну, упісанага ў прыроду, апекунамі бліжняга і навакольнага асяродзьдзя. Не дазволім, каб прыкметы зьнішчэньня і сьмерці спадарожнічалі нашаму сьвету».

З самага пачатку свайго пантыфікату Францішак рабіў захады на карысьць міру ў сьвеце. Ён шматразова заклікаў завершыць праліцьцё крыві ва Ўкраіне, у Сьвятой зямлі, на Блізкім Усходзе, а таксама ў Сырыі. Пантыфік казаў пра гэта таксама падчас сваёй пілігрымкі ў Польшчу на Сусьветныя дні моладзі ў 2016 годзе:

«Дарагія сябры, я заахвочваю вас да супольнай малітвы ў абліччы цярпеньня столькіх ахвяр вайны, каб мы разам назаўсёды зразумелі, што нічога не апраўдвае крыві брата, што няма большай каштоўнасьці, чым асоба, якая стаіць побач з намі».

Папа рымскі вялікую ўвагу надае экумэнічнаму і міжрэлігійнаму дыялёгу. У 2016 годзе ў Гаване адбылася першая ў гісторыі сустрэча галавы Каталіцкага касьцёла з Патрыярхам Расейскай праваслаўнай царквы Кірылам. Тады была падпісаная сумесная каталіцка-праваслаўная дэклярацыя. Папа дзякаваў Патрыярху за гістарычную сустрэчу:

«Я ўдзячны за гэтую пакорлівасьць, Вашае Сьвятасьць. Брацкую пакорлівасьць і моцную прагу адзінства. Мы распачалі шэраг ініцыятываў, якія могуць быць рэалізаваныя».

У 2017 годзе падчас пілігрымкі ў Банглядэш Папа Францішак удзельнічаў у экумэнічнай сустрэчы ў сядзібе арцыбіскупа Дакі. У сваёй прамове Францішак асудзіў тых, хто выклікае нянавісьць і выкарыстоўвае насільле ў імя рэлігіі. Ён заклікаў да ўзаемнага даверу і сяброўства ўсіх веруючых. Пантыфік дадаў, што трэба нечага большага, чым талерантнасьці:

«Сьвету неабходнае сэрца, каб перамагчы карупцыю, дэструктыўныя рэлігійныя ідэалёгіі. Неабходна адкрыцца на ўцекачоў, перасьледаваныя меншасьці і на самых слабых».

Папа Францішак распачаў і працягвае зьмены ў працы Касьцёла, паклікаў Раду кардыналаў, якая дапамагае кіраваць і праводзіць рэформу Рымскай курыі. Францішак таксама распачаў перабудову ватыканскай сыстэмы фінансаў і ўпраўленьня, у тым ліку Ватыканскага банку.

Францішак выдаў, між іншым, дзьве энцыклікі – «Сьвятло веры» і «Будзь праслаўлёны», апостальскія адгартацыі «Радасьць Эвангельля» і «Радасьць любові».Папа рымскі правёў 22 пілігрымкі, у тым ліку ў 2016 годзе ў Польшчу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт