Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы з флягманскім праектам Дональда Туска

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2018 14:58
Бясплатныя комплексы спартыўных пляцовак у Польшчы ня дзейнічаюць так, як яны павінны дзейнічаць.
Bild: derJani/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праблемы з флягманскім праектам Дональда Туска
Бясплатныя комплексы спартыўных пляцовак у Польшчы ня дзейнічаюць так, як яны павінны дзейнічаць.
Адной трэці з амаль 2,6 тысячы „Орлікаў”, то бок футбольных пляцовак у Польшчы, неабходны тэрміновы рамонт. У сваю чаргу арэндаваць стадыёны ў добрым стане амаль немагчыма, таму што іх „акупуюць” мясцовыя футбольныя клюбы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Праграма „Мая футбольная пляцоўка - Орлік 2012” была флягманскім праектам ураду Дональда Туска. Яна прадугледжвала будаўніцтва па ўсяе Польшчы агульнадаступных, бясплатных комплексаў спартыўных пляцовак.
Аднак цяперашні тэхнічны стан „Орлікаў” патрабуе неадкладнай рэакцыі. Паводле газэты, на рамонт усіх пляцовак спатрэбіцца каля аднаго мільярда злотых.
Паводле першапачатковага пляну, утрыманьнем спартыўных комплексаў павінны займацца мясцовыя органы ўлады. Аднак аказалася, што яны па-рознаму спраўляюцца з гэтай задачай. Наступная праблема - гэта факт, што ўрад „Права й справядлівасьці” ня хоча падтрымліваць флягманскага праекту сваіх папярэднікаў. Гэта, у сваю чаргу, несумненна ўплывае на тэхнічны стан спартыўных комплексаў.
Дзейнасьцю „Орлікаў” незадаволеная таксама частка мясцовых жыхароў. Польскія суды неаднойчы прымалі рашэньні, паводле якіх муніцыпалітэты павінны былі выплаціць кампэнсацыі за шум, які адбываецца на футбольных пляцоўках, і які перашкаджае суседзям. Кошт максымальнага прысуду па гэткай справе склаў 120 тысяч злотых.
Жыхары скардзяцца таксама на тое, што асабліва ў меншых населеных пунктах цяжка браніраваць бясплатныя футбольныя пляцоўкі, паколькі мясцовыя спартыўныя клюбы выкарыстоўваюць іх для бізнэс-мэтаў. З-за такой практыкі звычайныя жыхары ня маюць доступу да комплексаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт