Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й ЗША дамовіліся пра пакупку ракет «Patriot»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.03.2018 15:55
Адпаведнае рашэньне будзе падпісана напрыканцы наступнага тыдня.
Foto: Shutterstock.com

Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Варшава й Вашынгтон завяршаюць перамовы ў справе набыцьця Польшчай ракетных сыстэм кляса Patriot, піша польскае выданьне. Называецца таксама сума кантракту - 5,5 мільярда даляраў.

Першапачаткова Польшча зьбіралася прызначыць на гэтую пакупку каля 7,6 мільярда даляраў. Аднак у працэсе перамоваў Варшава змагла зьнізіць кошт кантракта.

Пакупка «Пэтрыётаў» скіраваная на ўмацаваньне Войска Польскага. Адпаведная стратэгія была прынятая пасьля расейскай анэксіі Крыму ды палітыкі пераўзбраеньня арміі, якая за апошнія гады набрала абароты.

Злучаныя Штаты прынялі рашэньне пра продаж Польшчы ракетных сыстэм толькі ў лістападзе мінулага года. Ідзецца пра набыцьцё 8 комплексаў. Крыніца зь Міністэрства абароны Польшчы паведаміла, што кантракт будзе падпісаны 28-га сакавіка, паведамляе выданьне.

Апроч пакупкі ракет кантракт прадугледжвае тэхналягічнае супрацоўніцтва ды перадачу Польшчы тэхналёгій па абслугоўваньні й вырабу ракетных сыстэм.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт