Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі прэзыдэнт адмяніў вайну з Эўропай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.03.2018 16:03
Дзяржавы Эўразьвязу выключаныя са сьпісу краін, ахопленых новымі мытнымі пошлінамі ЗША.
Foto:JIM LO SCALZO/PAP/EPA.

Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

ЭЗ пазьбег гандлёвай вайны з ЗША. Два апошнія тыдні Брусэль вёў перамовы з Вашынгтонам, каб амэрыканскія гандлёвыя абмежаваньні, у тым ліку мытныя пошліны на сталь (20%) ды алюміній (10%), не датычылі краін супольнасьці. На днях амэрыканскі прэзыдэнт прыняў рашэньня выключыць ЭЗ ды шэсьць іншых краін, сярод якіх Канада, Мэксыка, Аўстралія, Аргентына, Бразылія ды Паўднёвая Карэя, з закону аб мытных пошлінах. Рашэньне мае часовы характар.

Рашэньне Трампа азначае, што гандлёвая вайна паміж ЗША ды ЭЗ адкладаецца, піша выданьне. Брусэль пагражаў у адказ на амэрыканскія мыты абкласьці пошлінамі тавары з ЗША ды падаць скаргу на Вашынгтон у Сусьветную гандлёвую арганізацыю.

У адрозьненьні ад адносін з ЗША, больш напружана выглядаюць стасункі Брусэля з Масквою, піша выданьне. Эўразьвяз падтрымаў Вялікабрытанію й прызнаў расейскі сьлед у атручваньні двайнога агента ды ягонай дачкі ў Солсбэры. Частка краін ЭЗ разважае выдаленьне расейскіх дыпляматаў у знак салідарнасьці зь Лёнданам. Таксама ня ўсе лідары ЭЗ павіншавалі Пуціна з пераабраньнем. Летувіская прэзыдэнтка Даля Грыбаўскайце заявіла, што адмовілася высылаць ліст зь віншаваньнямі Пуціну пасьля нападу ў Солсбэры. Ня час цяпер на барочную дыпляматыю, цытуе словы летувіскай лідаркі польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт