Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка перасварыў апазыцыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.03.2018 16:20
Беларускія ўлады вырашылі скарыстаць карані беларускай дзяржаўнасьці.
Дзень волі, Менск-2018Дзень волі, Менск-2018TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

Афіцыйны Дзень незалежнасьці Беларусі адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызваленьня Менска ад гітлераўцаў у 1944 г., – нагадвае «Rzeczpospolita». Аднак відаць, што беларускія ўлады вырашылі скарыстаць карані беларускай дзяржаўнасьці. Мерапрыемства з нагоды 100-ай гадавіны БНР дазволена ў Менску, Горадні, Берасьці, Гомелі, Магілёве і Слуцку.

«Пасьля захопу Крыму Лукашэнка спалохаўся ідэі «рускага міру», у які Масква ўключае ўсіх, хто размаўляе па-расейску. Ён стаў шукаць альтэрнатыўныя кропкі ў гісторыі Беларусі», – кажа «RZ» беларускі палітоляг Валер Карбалевіч.

Дазвол на канцэрт у Менску разьяднаў беларускія дэмакратычныя колы. Частка на чале са Статкевічам імкнулася наладзіць традыцыйныя пратэсты, якія мінулымі гадамі заўсёды канчаліся жорсткім разгонам і арыштамі.

Астатнія вырашылі скарыстаць шанец і гучна адзначыць Дзень Волі. З тэлебіму да беларусаў зьвяртаўся, між іншым, лідэр незалежнай Летувы Вітаўтас Ландзбэргіс. Віншаваньні перадаў на сваім сайце таксама прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

«Rzeczpospolita» паведамляе польскаму чытачу, што ў Менску ўчора АМАП затрымаў каля 70 чалавек, якія зьявіліся на плошчы Якуба Коласа, дзе Статкевіч склікаў антыўрадавае шэсьце. Самога палітыка не было, бо раніцою ў нядзелю яго затрымалі і пасадзілі на дзесяць сутак.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт