Logo Polskiego Radia
Print

Генэрал ЗША: Расея пастаўляе зброю талібам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.03.2018 14:07
У гэтым Расею абвінавачвае камандуючы войскамі ЗША ў Афганістане генэрал Джон Нікалсан.
Photo: pixabay.com

Генэрал ЗША: Расея пастаўляе зброю талібам
У гэтым Расею абвінавачвае камандуючы войскамі ЗША ў Афганістане генэрал Джон Нікалсан.
„Расейцы кантрабандным шляхам, празь мяжу з Таджыкістанам пастаўляюць зброю паўстанцаў, зь якімі амэрыканцы змагаюцца ўжо больш за 16 гадоў”, - заявіў у інтэрвію BBC генэрал Джон Нікалсан, галоўнакамандуючы амэрыканскімі войскамі ў Афганістане.
Нікалсан расказаў таксама пра „антытэрарыстычныя вучэньні” расейскай арміі на мяжы з Таджыкістанам, пасьля якіх на месцы застаецца вайсковая тэхніка. Усё гэта, паводле генэрала, сьведчыць пра „дэстабілізуючы характар дзеяньняў” Расеі ў рэгіёне. Вайсковец зьвяртае ўвагу, што гэткія дзеяньні расейцаў у Афганістане - гэта адносна новая зьява, паведамляе „Gazeta Wyborcza”
Зразумела, як Расея, так і талібы згодна абвяргаюць абвінавачваньні амэрыканскага боку.
Якая карысьць для Масквы можа вынікаць з падтрымкі талібаў? Гэта не зусім зразумела, але можа гаворка, падобным чынам, як у Сырыі, пра ўмацаваньне глябальнага значэньня Расеі за кошт Злучаных Штатаў Амэрыкі.
І хоць расейцы адмаўляюць, што яны пастаўляюць зброю талібам, то не адмаўляюцца ад кантактаў зь імі. Масква тлумачыць гэта пагрозай з боку Ісламскай дзяржавы, якая ўзмацняе сваіх экстрэмістаў у зоне ўплыву Расеі, то бок асабліва ва Ўзбэкістане.
Ужо ў 2005 годзе Расея зьвярнулася да талібаў з просьбай дапамагчы змагацца зь ісламістамі. Два гады таму, МЗС Расеі прызнала, што абменьваецца з талібамі разьведвальнымі дадзенымі.
Хоць расейцы не зьяўляюцца для талібаў натуральным саюзьнікам, то яны не пагарджаюць іх падтрымкай у сытуацыі, калі іх традыцыйны саюзьнік, Пакістан, пачынае адмаўляцца ад супрацы.
„Gazeta Wyborcza” нагадвае, што ўлады ў Ісламабадзе абмежавалі сяброўства з талібамі пасьля тэрарыстычных актаў у Пакістане, а таксама ў выніку ціску з боку ЗША.
Ціхі саюз з Расеяй даў бы талібам незалежнасьць ад Пакістану й дадаткова ўскладніў бы сытуацыю ў рэгіёне.
аз

„Расейцы кантрабандным шляхам, празь мяжу з Таджыкістанам пастаўляюць зброю паўстанцаў, зь якімі амэрыканцы змагаюцца ўжо больш за 16 гадоў”, - заявіў у інтэрвію BBC генэрал Джон Нікалсан, галоўнакамандуючы амэрыканскімі войскамі ў Афганістане.

Нікалсан расказаў таксама пра „антытэрарыстычныя вучэньні” расейскай арміі на мяжы з Таджыкістанам, пасьля якіх на месцы застаецца вайсковая тэхніка. Усё гэта, паводле генэрала, сьведчыць пра „дэстабілізуючы характар дзеяньняў” Расеі ў рэгіёне. Вайсковец зьвяртае ўвагу, што гэткія дзеяньні расейцаў у Афганістане - гэта адносна новая зьява, паведамляе „Gazeta Wyborcza

Зразумела, як Расея, так і талібы згодна абвяргаюць абвінавачваньні амэрыканскага боку.

Якая карысьць для Масквы можа вынікаць з падтрымкі талібаў? Гэта не зусім зразумела, але можа гаворка, падобным чынам, як у Сырыі, пра ўмацаваньне глябальнага значэньня Расеі за кошт Злучаных Штатаў Амэрыкі.

І хоць расейцы адмаўляюць, што яны пастаўляюць зброю талібам, то не адмаўляюцца ад кантактаў зь імі. Масква тлумачыць гэта пагрозай з боку Ісламскай дзяржавы, якая ўзмацняе сваіх экстрэмістаў у зоне ўплыву Расеі, то бок асабліва ва Ўзбэкістане.

Ужо ў 2005 годзе Расея зьвярнулася да талібаў з просьбай дапамагчы змагацца зь ісламістамі. Два гады таму, МЗС Расеі прызнала, што абменьваецца з талібамі разьведвальнымі дадзенымі.

Хоць расейцы не зьяўляюцца для талібаў натуральным саюзьнікам, то яны не пагарджаюць іх падтрымкай у сытуацыі, калі іх традыцыйны саюзьнік, Пакістан, пачынае адмаўляцца ад супрацы.

Gazeta Wyborcza” нагадвае, што ўлады ў Ісламабадзе абмежавалі сяброўства з талібамі пасьля тэрарыстычных актаў у Пакістане, а таксама ў выніку ціску з боку ЗША.

Ціхі саюз з Расеяй даў бы талібам незалежнасьць ад Пакістану й дадаткова ўскладніў бы сытуацыю ў рэгіёне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт