Logo Polskiego Radia
Print

Сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР стала нагодай да ўручэньня ўзнагарод

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.03.2018 15:27
  • БНР Беласток.mp3
Гадавіну адзначылі беларусы зь Беластоку, Гайнаўкі, Бельска, Саколкі ды іншых мясцовасьцяў.
Zmicier Koscin/Radio Białystok

Былі танцы, ўзнагароды, прамовы ды сустрэчы праз шмат гадоў разлукі. Беларусы зь Беластоку, Гайнаўкі, Бельска, Саколкі ды іншых мясцовасьцяў Падляшша сабраліся разам, каб ушанаваць стагодзьдзе сучаснай беларускай дзяржаўнасьці.

У часе ўрачыстасьцяў Арганізацыйны камітэт сьвяткаваньня традыцыйна адзначыў выявай гербу Пагоня беларусаў, якія зрабілі важны ўнёсак у падтрымку беларускасьці ў Польшчы. Сёлета ўзнагароды атрымалі: беларускі гісторык з Варшавы Юры Туронак, вядомы мастак Лявон Тарасэвіч ды войт гміны Орля Пётр Сэльвэсюк. Дарэчы, гэта адзіная ў Польшчы гміна, дзе беларуская мова мае статус дапаможнай і стаяць дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя ўказальнікі.

З адмысловым зваротам да прысутных зьвярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

У часе ўрачыстасьцяў Арганізацыйны камітэт сьвяткаваньня традыцыйна адзначыў выявай гербу Пагоня беларусаў, якія зрабілі важны ўнёсак у падтрымку беларускасьці ў Польшчы. Сёлета ўзнагароды атрымалі: беларускі гісторык з Варшавы Юры Туронак, вядомы мастак Лявон Тарасэвіч ды войт гміны Орля Пётр Сэльвэсюк. Дарэчы, гэта адзіная ў Польшчы гміна, дзе беларуская мова мае статус дапаможнай і стаяць дзьвюхмоўныя польска-беларускія дарожныя ўказальнікі.

/

/
/
/

тэкст, гук і фота падрыхтаваў Зьміцер Косьцін

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт