Logo Polskiego Radia
Print

Немцы далі згоду на будаўніцтва Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.03.2018 16:13
  • Немцы далі згоду.mp3
„Прыватныя інтарэсы мацнейшыя, чым энэргетычная салідарнасьць Эўразьвязу”, - прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы.
Немцы далі згоду на будаўніцтва Nord Stream 2.Немцы далі згоду на будаўніцтва Nord Stream 2.PAP/EPA/HAYOUNG JEON

Немцы далі згоду на будаўніцтва Nord Stream 2
„Прыватныя інтарэсы мацнейшыя, чым энэргетычная салідарнасьць Эўразьвязу”, - прадстаўнік прэзыдэнта Польшчы.
Нямеччына стала першай краінай, якая дала ўсе неабходныя дазволы для пачатку будаўніцтва на сваёй тэрыторыі рэзананснага газаправоду Nord Stream 2.
Фэдэральнае ўпраўленьне марскога суднаходзтва й гідраграфіі Нямеччыны паведаміла ў аўторак аб выдачы дазволу на будаўніцтва газаправода Nord Stream 2 у нямецкай эканамічнай зоне ў Балтыйскім моры. Гэта завяршае працэдуры атрыманьня дазволаў у краіне на рэалізацыю гэтай двухзначнай інвэстыцыі.
Нямецкае ўпраўленьне патлумачыла, што згода была дадзеная сярод іншага пасьля ацэнкі ўзьдзеяньня 31-кілямэтровай трубы, пракладзенай па дне Балтыйскага мора на навакольнае асяродзьдзе й марское суднаходзтва.
„Нямецкая згода на будаўніцтва Nord Stream 2 сьведчыць пра тое, што прыватныя інтарэсы мацнейшыя, чым энэргетычная салідарнасьць ЭЗ”, - лічыць міністар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).
Кшыштаф Шчэрскі: Гэта вельмі добра, што пасьля агрэсіі на Ўкраіну Эўразьвяз салідарна працягвае санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Пазытыўна таксама тое, што пасьля хімічнай атакі ў Вялікабрытаніі прынамсі частка краінаў Эўразьвязу паказала, што ўмее дзейнічаць супольна. Аднак апрача такіх палітычных справаў ёсьць таксама іншыя, якія мацнейшыя за эўрапейскую салідарнасьць і салідарнасьць у дачыненьні да Расеі.
Прадстаўнікі Nord Stream 2 спадзяюцца, што ў бліжэйшыя месяцы атрымаюць аналягічныя дазволы ад Расеі, Фінляндыі, Швэцыі й Даніі.
Як заявіў мэнаджар па пытаньнях дазволаў на будаўніцтва Nord Stream 2 Енс Ланге, на нямецкай тэрыторыі будаўніцтва газаправода зможа пачацца ўжо ў траўні.
Трубаправод будуе кампанія Nord Stream AG 2, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі „Газпром”. Аднак праект суфінансуюць таксама нямецкія кампаніі Wintershall і Uniper, а таксама француская Engie, аўстрыйская OMV і брытанска-галандзкая Royal Dutch Shell.
Паводле журналіста й віцэ-старшыні ўправы Польскага радыё Марыюша Станішэўскага (Mariusz Staniszewski), у інвэстыцыі гаворка ідзе ня толькі пра газ, але й пра тое, хто будзе класьці трубу.
Марыюш Станішэўскі: Паводле расейскіх журналістаў трубу будуць класьці кампаніі, наўпрост зьвязаныя з Уладзімірам Пуціным. Інакш кажучы, маёмасьць Уладзіміра Пуціна залежыць ад таго, колькі гэтых трубаў расейцы пракладуць. Менавіта таму Расея настолькі зацікаўленая ў будаўніцтве, а нямецкія кампаніі разумеюць, што пры гэтай нагодзе змогуць лёгка зарабіць.
Дарэчы, пасьля 2019 году Расея плянуе спыніць прапампоўку газу праз тэрыторыю Ўкраіны.
Нямецкія ўлады падтрымліваюць праект будаўніцтва Nord Stream 2, сьцьвярджаючы, што ён мае выключна бізнэс-, а не палітычны характар. У сваю чаргу Польшча, Украіна й краіны Балтыі выступаюць супраць праекту. Яны заяўляюць, што газаправод пярэчыць энэргетычнай палітыцы Эўразьвязу, якая робіць стаўку на бясьпеку й дывэрсыфікацыю крыніц паставак газу. У гэтым пытаньні яны шукаюць падтрымку на форуме Эўразьвязу.
Нагадаем, раней дазвол на будаўніцтва трубы даў таксама Дэпартамэнт па горнай здабычы гораду Штральзунд. У абгрунтаваньні свайго рашэньня нямецкіх чыноўнікаў напісалі, што ў будучыні Nord Stream 2 дапаможа ліквідаваць прабелы ў пастаўках газу ў Эўропу й павялічыць канкурэнцыю на газавым рынку.
Інакш па гэтай справе думае Камісія па справах энэргіі й прамысловасьці ЭЗ, якая на мінулым тыдні згадзілася на зьмену правілаў ЭЗ такім чынам, каб ускладніць рэалізацыю інвэстыцыі. Дэпутаты падтрымалі справаздачу старшыні камісіі Ежы Бузэка (Jerzy Buzek).
Гаворка ідзе пра тое, каб усе газаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку й па дне Балтыйскага мора, падпарадкоўваліся заканадаўству ЭЗ.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу на тое, што праект актыўна лабіруе былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр, які ў верасьні мінулага года быў абраны старшынём рады дырэктараў расейскай нафтавай кампаніі „Роснефть”. Адначасова Шродэр зьяўляецца старшынём камітэту акцыянэраў кампаніяў Nord Stream і Nord Stream 2.
Паводле часткі экспэртаў, выдача дазволу на будаўніцтва трубы на тэрыторыі Нямеччыны на самой справе яшчэ не азначае пачатку рэалізацыі інвэстыцыі.
Агульная працягласьць Nord Stream 2 складзе 1 200 кілямэтраў, а магутнасьці транспартыроўкі - 55 млрд кубамэтраў у год. Труба будзе ісьці з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Яна павінна быць здадзеная ў эксплёатацыю да канца 2019 году.
аз

Нямеччына стала першай краінай, якая дала ўсе неабходныя дазволы для пачатку будаўніцтва на сваёй тэрыторыі рэзананснага газаправоду Nord Stream 2.
Фэдэральнае ўпраўленьне марскога суднаходзтва й гідраграфіі Нямеччыны паведаміла ў аўторак аб выдачы дазволу на будаўніцтва газаправода Nord Stream 2 у нямецкай эканамічнай зоне ў Балтыйскім моры. Гэта завяршае працэдуры атрыманьня дазволаў у краіне на рэалізацыю гэтай двухзначнай інвэстыцыі.

Нямецкае ўпраўленьне патлумачыла, што згода была дадзеная сярод іншага пасьля ацэнкі ўзьдзеяньня 31-кілямэтровай трубы, пракладзенай па дне Балтыйскага мора на навакольнае асяродзьдзе й марское суднаходзтва.

„Нямецкая згода на будаўніцтва Nord Stream 2 сьведчыць пра тое, што прыватныя інтарэсы мацнейшыя, чым энэргетычная салідарнасьць ЭЗ”, - лічыць міністар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski).

Кшыштаф Шчэрскі: Гэта вельмі добра, што пасьля агрэсіі на Ўкраіну Эўразьвяз салідарна працягвае санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Пазытыўна таксама тое, што пасьля хімічнай атакі ў Вялікабрытаніі прынамсі частка краінаў Эўразьвязу паказала, што ўмее дзейнічаць супольна. Аднак апрача такіх палітычных справаў ёсьць таксама іншыя, якія мацнейшыя за эўрапейскую салідарнасьць і салідарнасьць у дачыненьні да Расеі.

Прадстаўнікі Nord Stream 2 спадзяюцца, што ў бліжэйшыя месяцы атрымаюць аналягічныя дазволы ад Расеі, Фінляндыі, Швэцыі й Даніі.

Як заявіў мэнаджар па пытаньнях дазволаў на будаўніцтва Nord Stream 2 Енс Ланге, на нямецкай тэрыторыі будаўніцтва газаправода зможа пачацца ўжо ў траўні.

Трубаправод будуе кампанія Nord Stream AG 2, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі „Газпром”. Аднак праект суфінансуюць таксама нямецкія кампаніі Wintershall і Uniper, а таксама француская Engie, аўстрыйская OMV і брытанска-галандзкая Royal Dutch Shell.

Паводле журналіста й віцэ-старшыні ўправы Польскага радыё Марыюша Станішэўскага (Mariusz Staniszewski), у інвэстыцыі гаворка ідзе ня толькі пра газ, але й пра тое, хто будзе класьці трубу.

Марыюш Станішэўскі: Паводле расейскіх журналістаў трубу будуць класьці кампаніі, наўпрост зьвязаныя з Уладзімірам Пуціным. Інакш кажучы, маёмасьць Уладзіміра Пуціна залежыць ад таго, колькі гэтых трубаў расейцы пракладуць. Менавіта таму Расея настолькі зацікаўленая ў будаўніцтве, а нямецкія кампаніі разумеюць, што пры гэтай нагодзе змогуць лёгка зарабіць.

Дарэчы, пасьля 2019 году Расея плянуе спыніць прапампоўку газу праз тэрыторыю Ўкраіны.

Нямецкія ўлады падтрымліваюць праект будаўніцтва Nord Stream 2, сьцьвярджаючы, што ён мае выключна бізнэс-, а не палітычны характар. У сваю чаргу Польшча, Украіна й краіны Балтыі выступаюць супраць праекту. Яны заяўляюць, што газаправод пярэчыць энэргетычнай палітыцы Эўразьвязу, якая робіць стаўку на бясьпеку й дывэрсыфікацыю крыніц паставак газу. У гэтым пытаньні яны шукаюць падтрымку на форуме Эўразьвязу.

Нагадаем, раней дазвол на будаўніцтва трубы даў таксама Дэпартамэнт па горнай здабычы гораду Штральзунд. У абгрунтаваньні свайго рашэньня нямецкія чыноўнікi напісалі, што ў будучыні Nord Stream 2 дапаможа ліквідаваць прабелы ў пастаўках газу ў Эўропу й павялічыць канкурэнцыю на газавым рынку.

Інакш па гэтай справе думае Камісія па справах энэргіі й прамысловасьці ЭЗ, якая на мінулым тыдні згадзілася на зьмену правілаў ЭЗ такім чынам, каб ускладніць рэалізацыю інвэстыцыі. Дэпутаты падтрымалі справаздачу старшыні камісіі Ежы Бузэка (Jerzy Buzek).

Гаворка ідзе пра тое, каб усе газаправоды, якія праходзяць па тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку й па дне Балтыйскага мора, падпарадкоўваліся заканадаўству ЭЗ.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу на тое, што праект актыўна лабіруе былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр, які ў верасьні мінулага года быў абраны старшынём рады дырэктараў расейскай нафтавай кампаніі „Роснефть”. Адначасова Шродэр зьяўляецца старшынём камітэту акцыянэраў кампаніяў Nord Stream і Nord Stream 2.

Паводле часткі экспэртаў, выдача дазволу на будаўніцтва трубы на тэрыторыі Нямеччыны на самой справе яшчэ не азначае пачатку рэалізацыі інвэстыцыі.

Агульная працягласьць Nord Stream 2 складзе 1 200 кілямэтраў, а магутнасьці транспартыроўкі - 55 млрд кубамэтраў у год. Труба будзе ісьці з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Яна павінна быць здадзеная ў эксплёатацыю да канца 2019 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт