Logo Polskiego Radia
Print

Ствараецца першы прыватны беларускамоўны ўнівэрсытэт у Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.03.2018 11:57
  • Нацыянальны ўнівэрсытэт.mp3
Усе заняткі ў новай навучальнай установе будуць адбывацца па-беларуску.
 pixabay.com/Public Domain/CC0

Менскія ўлады зарэгістравалі Нацыянальны ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча. Стваральнікі ВНУ канцэнтруюць сваю ўвагу на гуманітарных напрамках, а ў сьпісе спэцыяльнасьцяў ёсьць 56 кірункаў. Гаворка ідзе між іншым пра перакладчыкаў, юрыстаў, журналістаў, мэнэджэраў, гісторыкаў, археолягаў, палітолягаў, а нават тэолягаў. Самае важнае тое, што ўсе заняткі будуць адбывацца па-беларуску. Кур’ёз беларускай вышэйшай адукацыі заключаецца ў тым, што цяпер беларуская мова ў ёй практычна не існуе.

Калі ўсе фармальнасьці ўдасца аформіць без перашкод, то зь верасьня будучага году ВНУ зможа прымаць студэнтаў. Але гэта ня ўсё. Каб пачаць дзейнасьць, унівэрсытэт павінен знайсьці 10 млн. даляраў. Будучы рэктар ВНУ Алег Трусаў кажа, што ён разьлічвае на заходнія гранты і дапамогу ад беларускіх прадпрымальнікаў. На падтрымку ўладаў Трусаў не разьлічвае, дадаючы, што агулам маглі іх не зарэгістраваць, але зарэгістравалі, і гэта ўжо вялікі прагрэс.

слухайце, калі ласка, гутарку Натальлі Грышкевіч з Алегам Трусавым у далучаным гукавым файле


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт