Logo Polskiego Radia
Print

Дыпляматычнае супрацьстаяньне паміж Расеяй і Захадам нарастае

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.04.2018 09:00
П. Усаў: Захад павінен быў увесьці рашучыя санкцыі яшчэ 4 гады таму, а ён толькі цяпер прачнуўся.
Паліцыя ахоўвае дом Сяргея Скрыпаля ў СолсбэрыПаліцыя ахоўвае дом Сяргея Скрыпаля ў Солсбэрыphoto: PAP/EPA/NEIL HALL

Вялікабрытанія, а ўсьлед за ёй каля трох дзясяткаў іншых краін (у тым ліку 18 дзяржаў Эўразьвязу) выдалілі са сваёй тэрыторыі расейскіх дыпляматаў. Гэта рэакцыя ў адказ на спробу атручэньня ў брытанскім Солсбэры былога расейскага двайнога агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Гэтая рэакцыя правільная, але моцна спозьненая, неабходна было рашуча рэагаваць на агрэсіўныя дзеяньні Расеі як мінімум чатыры гады таму, – мяркуе наш палітычны аглядальнік Павел Усаў

П. Усаў: Рэакцыя спозьненая, яна павінна была наступіць як мінімум 4 гады таму, калі быў анэксаваны Крым і пачалася гібрыдная вайна Расеі на Данбасе. Тое, што зараз адбываецца на Захадзе - гэта працяг агрэсіі, якая пачалася тады. Не было амаль рэакцыі. Захад і цяпер мала ўзрушвае, што далей гінуць людзі на ўсходзе Ўкраіны, ён абмяжоўваецца да дыпляматычных санкцый. Неабходныя сур'ёзныя эканамічныя санкцыі, а іх няма.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт