Logo Polskiego Radia
Print

ЗША «звальняюць» расейскіх алігархаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.04.2018 14:35
  • ЗША ўвяло санкцыі.mp3
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 7 расейскіх алігархаў, 17 чыноўнікаў ды 14 кампаній.
Foto: Wikimedia Commons

У выніку акцыі адной з кампаній упалі амаль на 42%. Чаго чакаць у далейшым ад гэтых санкцый?

На пачатку лютага ўлады ЗША апублікавалі вялікі сьпіс асобаў ды фірм з Расеі, супраць якіх могуць быць уведзеныя санкцыі. Аднак, тады ў Крамлі пасьмяяліся з гэтых санкцый. Маўляў, гэта нейкі тэлефонны даведнік, а не санкцыі.

На мінулым тыдні ЗША ўвялі новыя, больш адрасныя санкцыі. Цяпер яны датычаць расейскіх алігархаў. Санкцыі прадугледжваюць замаразку актываў фізычных асобаў ды кампаній на тэрыторыі ЗША, а таксама забарону амэрыканскім грамадзянам заключаць зь імі зьдзелкі.

У чорным сьпісе апынуўся бізнэсовец Алег Дэрыпаска, уладальнік кампаніі па вытворчасьці алюмінію Rusal, групы En+, кампанія B-Finance ды шэрагу іншых.

Сёньня стала вядома, што на сусьветных біржах пачалося падзеньне курсу акцый ягоных фірм. У Лёндане на 20% патанелі акцыі групы Еn+, у Ганконгу на 41,8% упалі акцыі Rusal-а. Капіталізацыя фірмы скарацілася на 3,6 мільярдаў даляраў. Кампанія нават была вымушаная папярэдзіць пра магчымы тэхнічны дэфолт у зьвязку з санкцыямі ЗША.

Экспэрты й журналісты кажуць пра тое, што апошнія санкцыі будуць мець нэгатыўны ўплыў на пэрспэктывы разьвіцьця бізнэсу Дэрыпаскі. Новая газэта напісала нават, што ЗША звольнілі расейскіх алігархаў.

Ці сапраўды апошнія санкцыі будуць мець ажно такі эфэкт? Пра гэта мы запыталіся ў палітоляга Паўла Ўсава.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт