Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія алігархі сталі "таксычнымі" для заходніх інвэстараў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.04.2018 12:33
Амэрыканскія санкцыі супраць алігархаў - гэта рэакцыя на агрэсіўную палітыку Расеі.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У пятніцу ЗША ўвялі санкцыі супраць сямі расейскіх алігархаў ды іх канцэрнаў, а таксама супраць больш чым 20 расейскіх палітыкаў і кіраўнікоў дзяржаўных карпарацый – нагадвае «Gazeta Wyborcza». Бізнэсмэны, ахопленыя санкцыямі, становяцца для інвэстараў «таксычнымі» (між іншым Дэрыпаска, Керымаў, Ротэнбэрг, Шамалаў, Багданаў ды інш.). Амэрыканцы ўвялі забарону заключаць з імі зьдзелкі.

Дэпартамэнт маёмасьці ЗША тлумачыў, што гэта рэакцыя на палітыку Расеі, якая імкнецца зьвергнуць заходнюю дэмакратыю, акупуе Крым і аказвае падтрымку рэжыму Башара аль-Асада ў Сырыі. На рашэньне Вашынгтону расейскія рынкі адрэагавалі шокам. Індэкс важнейшай фондавай біржы Расеі РТС, на якой гандлююць акцыямі ў далярах, упаў на 11%, страцілі таксама іншыя біржы. Значна панізіўся кошт расейскай валюты. Учора перад поўднем за 1 рубель трэба было заплаціць 63,55 даляра, на 2,9 больш, чым у панядзелак.

Згодна зьвесткам індэксу маёмасьці самых багатых людзей сьвету Bloomberg 500, 27 расейскіх алігархаў страцілі агулам каля 16 млрд. даляраў. Найбольшыя страты зафіксавалі канцэрны Алега Дэрыпаскі «Русал» і En+, у панядзелак «Русал» заявіў, што можа аб’віць тэхнічнае банкруцтва.

Новыя амэрыканскія санкцыі – гэта канец эры магутных крамлёўскіх алігархаў – піша ў камэнтары Вацлаў Радзівіновіч. Бізнэс з імі можа аказацца небясьпечным для заходніх бізнэсмэнаў, таму тыя ў паніцы пазбываюцца ад акцый фірмаў з Расеі. Алігархі ўжо ня будуць у стане выконваць абавязкі, які наклаў на іх Крэмль, гэта значыць, у прыватнасьці, уводзіць замяшаньне на Захадзе, падтрымліваць розныя сэпаратызмы, быць «кашальком» важнейшых палітыкаў.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт