Logo Polskiego Radia
Print

Санкцыі супраць расейскіх алігархаў паўплываюць на Беларусь - камэнтатар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2018 14:13
  • На руінах імпэрыі 1104.mp3
Такі моцны фінансавы ўдар скароціць фінансавыя магчымасьці Расеі для падтрымкі беларускага рэжыму.
photo: pixabay.com/CC0

Ці новыя санкцыі ЗША супраць расейскіх алігархаў паўплываюць на Беларусь? Ці візыт новага міністра абароны Кітая ў Менск сьведчыць пра асаблівую ролю ў замежнай палітыцы гэтай краіны? Чаго на самой справе можна спадзявацца ад новага закону аб дармаедах? Пра гэта ў перадачы «Палітычнае люстэрка» размаўляюць АВ і ПУ.
Ці новыя санкцыі ЗША супраць расейскіх алігархаў паўплываюць на Беларусь? У новы санкцыйны сьпіс ЗША, апублікаваны 6 красавіка, былі ўключаныя сем алігархаў, 12 кампаній і 17 высокапастаўленых чыноўнікаў. Ужо ў першыя гадзіны на эўрапейскіх фондавых біржах былі заўважаныя сур’ёзныя падзеньні коштаў на акцыі іх кампаніі.
П. Усаў: Улічваючы факт, што Беларусь знаходзіцца ў цесных эканамічных адносінах з Расеяй, безумоўна, маштабныя санкцыі супраць прыватных кампаній паўплываюць на сытуацыю ў Беларусі. Такі моцны фінансавы ўдар прымусіць Расею мабілізаваць сродкі на ўтрыманьне ўнутранага рынку і сацыяльнай сыстэмы. Гэта скароціць фінансавыя магчымасьці Расеі для падтрымкі беларускага рэжыму. Лукашэнка стабілізуе эканамічна-сацыяльную сытуацыю ў Беларусі толькі дзякуючы ўліваньням з Расеі. Па-другое, звузіцца расейскі рынак збыту для беларускіх тавараў. І трэцяе – гэта геастратэгічны момант, а менавіта напружанасьць у адносінах паміж Расеяй і Захадам. Калі ЗША нанясуць удар па Сырыі, то гэта яшчэ больш падыме градус канфліктнасьці ў адносінах з Захадам. Расея будзе вымушаная кампэнсаваць свае эканамічныя і зьнешнепалітычныя страты новай экспансіяй. Беларусь у гэтым сэнсе зьяўляецца найбольш камфортным і прываблівым кавалкам для пашырэньня расейскай экспансіі. Менск будзе мець дачыненьне як з эканамічнымі пагрозамі, так і з сур’ёзнымі геапалітычнымі выклікамі.
Беларусь наведаў новы міністар абароны Кітая Вэй Фэнхэ. Гэта другі пасьля Расеі візыт кітайскага міністра. Ці аднолькавыя мэты ставяць Кітай і Беларусь у двухбаковай супрацы?
П. Усаў: З аднаго боку, гэты візыт зьяўляецца значнай палітычнай падзеяй. Гэта другі замежны візыт міністра. Ён сьведчыць аб тым, што Беларусь адыгрывае значную ролю ў замежнай палітыцы Кітая. Беларускія ўлады надалі вялікае значэньне гэтаму візыту, падкрэсьліваючы дынамічнасьць у адносінах з Пэкінам. Безумоўна, Кітай удзельнічае ў распрацоўках беларускіх узбраеньняў, Кітай таксама пастаўляе вайсковую тэхніку, супрацоўнічае ў іншых накірунках, у тым ліку грамадзянскіх. Але ў Кітая зусім іншыя прыярытэты і мэты такога супрацоўніцтва. З аднаго боку, Кітай хацеў бы зрабіць з Беларусі пляцдарм сваёй эканамічнай экспансіі на Захад. Але з іншага, вядома, што Кітай будзе пераносіць у Беларусь свае прадпрыемствы, магчыма, шкодныя для кітайскай экалёгіі. Беларусь стане свайго роду зборачным цэхам кітайскай прамысловасьці, што прывядзе да большай адарванасьці Беларусі ад Захаду, перш за ўсё, у разьвіцьці тэхналёгій і лібэральнага накірунку эканомікі.
На ўчарашняй прэс-канфэрэнцыі з журналістамі дзяржаўных СМІ Аляксандар Лукашэнка заявіў, што закон аб дармаедах быў выключна яго ідэяй. Першыя спробы выцягнуць ад беларусаў грошы закончыліся масавымі пратэстамі. Чаго чакаць ад новай спробы ўвядзеньня дадатковых аплатаў для асоб, якія не працуюць?
П. Усаў: Гэта сьведчыць пра жаданьне пошуку дадатковых сродкаў для фінансаваньня нерэнтабэльных праектаў беларускай дзяржавы. Адзіная невычарпальная крыніца гэтых сродкаў – гэта кішэні беларускіх грамадзян. Даволі вялікая колькасьць беларусаў працуе ў Расеі і на Захадзе. Гэта менавіта тая мэтавая група, па якой беларускія ўлады хочуць ударыць. Гэта ня вырашыць сацыяльных праблем, але з большага прывядзе да ўзмацненьня незадаволенасьці беларусаў. Калі ўлічваць, што ў будучыні будзе праведзены рэфэрэндум, а ў 2020 годзе выбары, то Лукашэнку не патрэбная гэтая эканамічна-сацыяльная напружанасьць. Але ён упэўнены, што ніякіх унутраных пагрозаў для ягонай улады няма, а магчымыя дэманстрацыі будуць брутальна разагнаныя.

Ці новыя санкцыі ЗША супраць расейскіх алігархаў паўплываюць на Беларусь? Ці візыт новага міністра абароны Кітая ў Менск сьведчыць пра асаблівую ролю ў замежнай палітыцы гэтай краіны? Чаго на самой справе можна спадзявацца ад новага закону аб дармаедах?

Ці новыя санкцыі ЗША супраць расейскіх алігархаў паўплываюць на Беларусь? У новы санкцыйны сьпіс ЗША, апублікаваны 6 красавіка, былі ўключаныя сем алігархаў, 12 кампаній і 17 высокапастаўленых чыноўнікаў. Ужо ў першыя гадзіны на эўрапейскіх фондавых біржах былі заўважаныя сур’ёзныя падзеньні коштаў на акцыі іх кампаніі.

П. Усаў: Улічваючы факт, што Беларусь знаходзіцца ў цесных эканамічных адносінах з Расеяй, безумоўна, маштабныя санкцыі супраць прыватных кампаній паўплываюць на сытуацыю ў Беларусі. Такі моцны фінансавы ўдар прымусіць Расею мабілізаваць сродкі на ўтрыманьне ўнутранага рынку і сацыяльнай сыстэмы. Гэта скароціць фінансавыя магчымасьці Расеі для падтрымкі беларускага рэжыму. Лукашэнка стабілізуе эканамічна-сацыяльную сытуацыю ў Беларусі толькі дзякуючы ўліваньням з Расеі. Па-другое, звузіцца расейскі рынак збыту для беларускіх тавараў. І трэцяе – гэта геастратэгічны момант, а менавіта напружанасьць у адносінах паміж Расеяй і Захадам. Калі ЗША нанясуць удар па Сырыі, то гэта яшчэ больш падыме градус канфліктнасьці ў адносінах з Захадам. Расея будзе вымушаная кампэнсаваць свае эканамічныя і зьнешнепалітычныя страты новай экспансіяй. Беларусь у гэтым сэнсе зьяўляецца найбольш камфортным і прываблівым кавалкам для пашырэньня расейскай экспансіі. Менск будзе мець дачыненьне як з эканамічнымі пагрозамі, так і з сур’ёзнымі геапалітычнымі выклікамі.

Беларусь наведаў новы міністар абароны Кітая Вэй Фэнхэ. Гэта другі пасьля Расеі візыт кітайскага міністра. Ці аднолькавыя мэты ставяць Кітай і Беларусь у двухбаковай супрацы?

П. Усаў: З аднаго боку, гэты візыт зьяўляецца значнай палітычнай падзеяй. Гэта другі замежны візыт міністра. Ён сьведчыць аб тым, што Беларусь адыгрывае значную ролю ў замежнай палітыцы Кітая. Беларускія ўлады надалі вялікае значэньне гэтаму візыту, падкрэсьліваючы дынамічнасьць у адносінах з Пэкінам. Безумоўна, Кітай удзельнічае ў распрацоўках беларускіх узбраеньняў, Кітай таксама пастаўляе вайсковую тэхніку, супрацоўнічае ў іншых накірунках, у тым ліку грамадзянскіх. Але ў Кітая зусім іншыя прыярытэты і мэты такога супрацоўніцтва. З аднаго боку, Кітай хацеў бы зрабіць з Беларусі пляцдарм сваёй эканамічнай экспансіі на Захад. Але з іншага, вядома, што Кітай будзе пераносіць у Беларусь свае прадпрыемствы, магчыма, шкодныя для кітайскай экалёгіі. Беларусь стане свайго роду зборачным цэхам кітайскай прамысловасьці, што прывядзе да большай адарванасьці Беларусі ад Захаду, перш за ўсё, у разьвіцьці тэхналёгій і лібэральнага накірунку эканомікі.

На ўчарашняй прэс-канфэрэнцыі з журналістамі дзяржаўных СМІ Аляксандар Лукашэнка заявіў, што закон аб дармаедах быў выключна яго ідэяй. Першыя спробы выцягнуць ад беларусаў грошы закончыліся масавымі пратэстамі. Чаго чакаць ад новай спробы ўвядзеньня дадатковых аплатаў для асоб, якія не працуюць?

П. Усаў: Гэта сьведчыць пра жаданьне пошуку дадатковых сродкаў для фінансаваньня нерэнтабэльных праектаў беларускай дзяржавы. Адзіная невычарпальная крыніца гэтых сродкаў – гэта кішэні беларускіх грамадзян. Даволі вялікая колькасьць беларусаў працуе ў Расеі і на Захадзе. Гэта менавіта тая мэтавая група, па якой беларускія ўлады хочуць ударыць. Гэта ня вырашыць сацыяльных праблем, але з большага прывядзе да ўзмацненьня незадаволенасьці беларусаў. Калі ўлічваць, што ў будучыні будзе праведзены рэфэрэндум, а ў 2020 годзе выбары, то Лукашэнку не патрэбная гэтая эканамічна-сацыяльная напружанасьць.

Усё ж Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што ніякіх унутраных пагрозаў для ягонай улады няма, а магчымыя дэманстрацыі будуць брутальна разагнаныя - падводзіць вынік палітоляг.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт