Logo Polskiego Radia
Print

Чыноўнікі - супраць свабоды слова

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 19.04.2018 13:49
У Расеі заблякавана ўжо больш за 16 мільёнаў ай-пі адрасоў у сэрвісе Telegram.
StartupStockPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як паведамляе з Масквы карэспандэнт Gazety Wyborczej Вацлаў Радзівіновіч, вялікія страты ў выніку блякаваньня Telegram нясуць ня толькі асобныя грамадзяне Расеі, але і фірмы. Ініцыятыва блякаваньня належыць фэдэральнай службе “Роскомнадзор”. У адказ хакеры ў гэты аўторак заблякавалі сайт самога “Роскомнадзора”.

У той жа час у Аўстрыі, як паведамляе карэспандэнт Gazety Wyborczej Барташ Вяліньскі, правыя палітыкі, якія ўваходзяць ва ўрад краіны, пагражаюць журналістам дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі за публікацыю крытычных матэрыялаў.

Хвалю незадавальненьня выклікалі, у прыватнасьці, рэпартажы карэспандэнтаў Аўстрыйскага тэлебачаньня з Вугоршчыны. Некаторым палітыкам не спадабалася крытычная ацэнка ў эфіры дзейнасьці вугорскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана, якога, напрыклад, віцэ-канцлер Аўстрыі і кіраўнік Партыі Свабоды Гайнц-Крыстыян Штрахэ ацэньвае пазітыўна. Штрахэ лічыць, што Аўстрыйскае тэлебачаньне – гэта “месца, дзе хлусьня становіцца навінамі”.

Справу паміж чыноўнікамі і журналістамі цяпер разглядае суд у Вене.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт