Logo Polskiego Radia
Print

Працадаўцам могуць забараніць кантраляваць працаўнікоў у сацсетках

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 19.04.2018 19:06
Працадаўцы ў ЭЗ ня змогуць карыстацца інфармацыяй пра погляды, стан здароўя і іншымі зьвесткамі аб сваім працаўніку, якія ён зьмяшчае ў Фэйсбуку.
pixabay.com/CC0

Пра цікавую ініцыятыву паведаміў у сёньняшняй газэце Dziennik Gazeta Prawna журналіст Лукаш Гуза. З траўня гэтага году працадаўцы ў Польшчы і іншых краінах Эўрапейскага Зьвязу, праўдападобна, ня змогуць карыстацца інфармацыяй пра погляды, стан здароўя і іншымі зьвесткамі аб сваім працаўніку, якія ён зьмяшчае ў Фэйсбуку. Такія правілы прадугледжаны ў праекце распараджэньня Эўразьвязу аб ахове даных (GDPR). Але ў якой канчатковай рэдакцыі зьявіцца гэтая прававая інавацыя, стане вядома толькі пасьля ўнясеньня заўваг і прапаноў па праекце.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт