Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуе рознабаковыя праграмы дапамогі для інвалідаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2018 16:43
  • праграмы дапамогі.mp3
Сёньня прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў аб запуску праграму „Даступнасьць плюс”.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі.Прэм’ер Матэвуш Маравецкі.PAP/Marcin Obara

Польшча рыхтуе рознабаковыя праграмы дапамогі для інвалідаў
Сёньня прэм’ер Матэвуш Маравецкі паведаміў аб запуску праграму „Даступнасьць плюс”.
Польскі ўрад запускае праграму „Даступнасьць плюс”. У рамках праекту ўлады плянуюць даць пажылым людзям, інвалідам, цяжарным жанчынам ды іншым катэгорыям насельніцтва магчымасьці карыстацца грамадзкай інфраструктурай. У прывватнасьці, плянуецца ў большай ступені адаптаваць яе да патрэбаў такіх людзей.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Праграма „Даступнасьць плюс” закране такія галіны, як архітэктура, транспарт, адукацыя, ахова здароўя, лічбавыя тэхналёгіі, паслугі, канкурэнтаздольнасьць і каардынацыя.
Паводле аўтараў, праграма будзе мець два аспэкты. Першы прадугледжвае, што дзяржава ў сваёй дзейнасьці заўсёды будзе браць пад увагу патрэбы людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Другі аспэкт ахопіць прыстасаваньне ўжо існуючай інфраструктуры да патрэбаў такіх грамадзян.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) адзначыў, што ў рамках праграмы разглядаецца магчымасьць стварэньня новай функцыі, то бок памочніка інваліда.
Матэвуш Маравецкі: Памочнік будзе дапамагаць у штодзённых сытуацыях людзям з рознымі абмежаваньнямі. Гэта павінна прывесьці да таго, што інвалід будзе сябе адчуваць больш свабодным у жыцьці.
Міністар інвэстыцый і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) адзначыў, што падаць заяву з просьбай прызначыць памочніка можна будзе ў мясцовыя органы ўлады.
Ежы Квяціньскі: Рэгіянальныя праграмы дазваляюць фінансаваць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі, у тым ліку й паслугі сацыяльнага працаўніка. Напрыклад, калі апекуны, якія адмовіліся ад прафэсійнай актыўнасьці, каб займацца дзіцём-інвалідам, цяпер хочуць вярнуцца на працу, то яны могуць атрымаць грошы на паслугі памочніка.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі дадаў, што Польшча зьяўляецца адной зь нямногіх краін Эўразьвязу, дзе не існуе адзіных стандартаў у плянаваньні грамадзкай прасторы.
Матэвуш Маравецкі: Хацелася б, каб ліфты, пад'язныя дарожкі, чыгуначныя, аўтобусныя й трамвайныя прыпынкі, а таксама сьвятлафоры, то бок усе элемэнты грамадзкай архітэктуры служылі ўсяму грамадзтву.
Прэм'ер Маравецкі падкрэсьліў, што такія зьмены для многіх інвалідаў - гэта пераломны момант.
Матэвуш Маравецкі: Для здаровых грамадзян пэўныя рэчы й элемэнты інфраструктуры могуць дапамагаць у штодзённым функцыянаваньні, і яны ж для многіх людзей з абмежаванымі магчымасьцямі зьяўляюцца вялізнай перашкодай. Для большасьці з нас пераадолець некалькі ступенькаў – гэта не праблема. Аднак сярод нас ёсьць таксама людзі, і ня менш важныя чым мы, якім у пераадольваньні такіх бар’ераў неабходная дапамога.
Юстына Манькоўска (Justyna Mańkowska) з Фонду „Шарманка” спадзяецца, што праграма „Даступнасьць плюс” хутка ўступіць у сілу й што кампаніі, якія будуць рэалізаваць інвэстыцыі, будуць яе выконваць.
Юстына Манькоўска: Самае важнае – гэта тое, каб новаўвядзеньне было рэалізаванае на практыцы, і каб ім карысталіся грамадзяне з абмежаванымі магчымасьцямі.
На рэалізацыю праграмы могуць прызначацца сродкі з эўрапейскіх фондаў, дзяржаўнага бюджэту, а таксама Дзяржаўнага фонду рэабілітацыі інвалідаў.
Да 2025 году на рэалізацыю праграмы „Даступнасьць плюс” будзе выдзелена 23 мільярды злотых ( больш за 5,5 мільярда эўра).
У сваю чаргу віцэ-міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Кшыштаф Міхалкевіч (Krzysztof Michałkiewicz) паведаміў, што ўрад разглядае магчымасьць пажыцьцёвай рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, якія маюць такую неабходнасьць.
Кшыштаф Міхалкевіч: Мы разглядаем магчымасьць стварэньня ў рамках Нацыянальнага фонду аховы здароўя адмысловага пакету для інвалідаў, якія маюць патрэбу ў пажыцьцёвай рэабілітацыі. Нагадаем, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі маюць поўнае права карыстацца паслугамі, фінансаванымі з Нацыянальнага фонду аховы здароўя. Аднак доступ да іх часта недастатковы.
Нагадаем, зь серады ў Сэйме пратэстуюць апекуны дарослых асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі. Паводле паведамленьня прэм'ера, які наведаў пратэстоўцаў, у сярэдзіне траўня ўрад прадставіць комплексны адказ на іх патрабаваньні.
Апекуны дарослых інвалідаў патрабуюць перш за ўсё павышэньня памеру сродкаў на догляд за людзьмі з абмежаванымі магчымасьцямі, у тым ліку - адмысловых сродкаў на рэабілітацыю такіх асобаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт