Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыме ўдзел у выставе Expo-2020 ААЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2018 14:43
Упершыню ў гісторыі сусьветная выстава будзе арганізаваная ў арабскай краіне.
Photo: wedn/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча прыме ўдзел у выставе Expo-2020 ААЭ
Упершыню ў гісторыі сусьветная выстава будзе арганізаваная ў арабскай краіне.
Польшча прыме ўдзел у выставе Expo-2020 у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Афіцыйнае пацьверджаньне польскі бок накіруе ў Дубай на бягучым тыдні.
Упершыню ў гісторыі сусьветная выстава будзе арганізаваная ў арабскай краіне. У мерапрыемстве прыме ўдзел амаль 180 краін.
Пасол Польшчы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Робэрт Ростэк (Robert Rostek) падкрэсьліў, што ўдзел краіны ў выставе - гэта ня толькі прасоўваньне Польшчу ў сьвеце, але таксама ўзмацненьне прысутнасьці польскага бізнэсу на Блізкім Усходзе.
Робэрт Ростэк: Для кожнай краіны гэта выключная нагода прадставіць сябе як найлепшым чынам. Гэты кірмаш будзе адкрыты амаль паўгоду. Ён пачнецца 20 кастрычніка 2020 году й будзе працягвацца да красавіка 2021 году.
Робэрт Ростэк таксама адзначыў, што Польшча ўжо прысутнічае на месцы, дзе рыхтуецца інфраструктура Expo-2020.
Робэрт Ростэк: Гэта не таямніца, што адна з польскіх кампаніяў вытварае вагоны для мэтро, якім з цэнтру Дубая й аэрапортаў на выставу будуць прыяжджаць, між іншым, польскія турысты. Калі апошні раз я там быў, то бачыў новыя станцыі мэтро, будаваныя адмыслова для выставы. Польшча, можна сказаць, там ужо прысутная.
Гаспадары спадзяюцца, што сусьветную выставу Expo-2020 u Дубаі наведаюць 25 мільёнаў турыстаў.
аз

Польшча прыме ўдзел у выставе Expo-2020 у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Афіцыйнае пацьверджаньне польскі бок накіруе ў Дубай на бягучым тыдні. Упершыню ў гісторыі сусьветная выстава будзе арганізаваная ў арабскай краіне. У мерапрыемстве прыме ўдзел амаль 180 краін.

Пасол Польшчы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Робэрт Ростэк (Robert Rostek) падкрэсьліў, што ўдзел краіны ў выставе - гэта ня толькі прасоўваньне Польшчу ў сьвеце, але таксама ўзмацненьне прысутнасьці польскага бізнэсу на Блізкім Усходзе.

Робэрт Ростэк: Для кожнай краіны гэта выключная нагода прадставіць сябе як найлепшым чынам. Гэты кірмаш будзе адкрыты амаль паўгоду. Ён пачнецца 20 кастрычніка 2020 году й будзе працягвацца да красавіка 2021 году.

Робэрт Ростэк таксама адзначыў, што Польшча ўжо прысутнічае на месцы, дзе рыхтуецца інфраструктура Expo-2020.

Робэрт Ростэк: Гэта не таямніца, што адна з польскіх кампаніяў вытварае вагоны для мэтро, якімi з цэнтру Дубая й аэрапортаў на выставу будуць прыяжджаць, між іншым, польскія турысты. Калі апошні раз я там быў, то бачыў новыя станцыі мэтро, будаваныя адмыслова для выставы. Польшча, можна сказаць, там ужо прысутная.

Гаспадары спадзяюцца, што сусьветную выставу Expo-2020 у Дубаі наведаюць 25 мільёнаў турыстаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт