Logo Polskiego Radia
Print

Улады Нью-Ёрку плянуюць перанесьці катынскі помнік

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.04.2018 15:41
Месца, дзе разьмешчана 12-мэтровая статуя, лічыцца ў Нью-Ёрку вельмі прэстыжным.
Нью-Ёрк Нью-Ёрк Photo: randy7/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Нью-Ёрку плянуюць перанесьці катынскі помнік
Месца, дзе разьмешчана 12-мэтровая статуя, лічыцца ў Нью-Ёрку вельмі прэстыжным.
Улады Нью-Ёрк плянуюць перанесьці ў іншае месца помнік ахвярам Катынскага злачынства, які цяпер разьмешчаны ў Джэрсі-Сіці, паведамляе актывіст польскай дыяспары ў ЗША Міраслаў Клімчак (Mirosław Klimczak).
Паводле яго, помнік прадстаўніком польскай эліты, якія ў 1940 годзе былі забітыя функцыянэрамі НКУС, будзе перасунуты ў менш прэстыжнае месца, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Польскія дэлегацыі падчас візытаў у ЗША вельмі часта ўскладалі да гэтага помніка кветкі й выступалі там з прамовамі.
12-мэтровая статуя была адкрытая ў 1991 годзе. Ейным аўтарам зьяўляецца польскі скульптар Анджэй Пітыньскі (Andrzej Pityński). На пастамэнце зьмешчаны надпіс „Катынь 1940” і барэльеф у памяць палякаў, дэпартаваных у Сыбір.
У 2004 годзе на пастамэнце была таксама зьмешчаная шыльда ў памяць аб ахвярах тэракту на Сусьветны гандлёвы цэнтар.
Месца, дзе разьмешчаны катынскі помнік, лічыцца вельмі прэстыжным. Улады Нью-Ёрку плянуюць перанесьці яго ў менш значны раён горада.
„Я займуся гэтым пытаньнем. Гэты важны для Польшчы й польскай дыяспары помнік павінен застацца ў дадзеным прэстыжным месцы”, - напісала ў Твітары дэпутатка ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Анна Сяркоўска (Anna Siarkowska), якая цяпер знаходзіцца зь візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Улады Нью-Ёрку плянуюць перанесьці ў іншае месца помнік ахвярам Катынскага злачынства, які цяпер разьмешчаны ў Джэрсі-Сіці, паведамляе актывіст польскай дыяспары ў ЗША Міраслаў Клімчак (Mirosław Klimczak).

Паводле яго, помнік прадстаўніком польскай эліты, якія ў 1940 годзе былі забітыя функцыянэрамі НКУС, будзе перасунуты ў менш прэстыжнае месца, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Польскія дэлегацыі падчас візытаў у ЗША вельмі часта ўскладалі да гэтага помніка кветкі й выступалі там з прамовамі.

12-мэтровая статуя была адкрытая ў 1991 годзе. Ейным аўтарам зьяўляецца польскі скульптар Анджэй Пітыньскі (Andrzej Pityński). На пастамэнце зьмешчаны надпіс „Катынь 1940” і барэльеф у памяць палякаў, дэпартаваных у Сыбір.

У 2004 годзе на пастамэнце была таксама зьмешчаная шыльда ў памяць аб ахвярах тэракту на Сусьветны гандлёвы цэнтар.

Месца, дзе разьмешчаны катынскі помнік, лічыцца вельмі прэстыжным. Улады Нью-Ёрку плянуюць перанесьці яго ў менш значны раён горада.

„Я займуся гэтым пытаньнем. Гэты важны для Польшчы й польскай дыяспары помнік павінен застацца ў дадзеным прэстыжным месцы”, - напісала ў Твітары дэпутатка ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Анна Сяркоўска (Anna Siarkowska), якая цяпер знаходзіцца зь візытам у Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт