Logo Polskiego Radia
Print

У выхадныя варта працаваць, але за большыя грошы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 05.05.2018 15:11
Пётр Шумлевіч, дарадчык Усяпольскай арганізацыі прафсаюзаў, выступае за перагляд закону аб абмежаваньні гандлю ў нядзелі.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы на працягу ўжо некалькіх тыдняў дзейнічае абмежаваньне гандлю ў нядзелі. Аднак гэтая ініцыятыва, якая стала абавязковым для ўсіх законам, па-ранейшаму выклікае спрэчкі ў грамадзтве. Сваім поглядам на праблему на старонках газэты Dziennik Gazeta Prawna падзяліўся Пётр Шумлевіч, сацыёляг, філёзаф, дарадчык Усяпольскай арганізацыі прафсаюзаў (OPZZ).

Спадар Шумлевіч напамінае, што закон пра вольныя ад гандлю нядзелі быў ініцыіраваны з мэтай даць магчымасьць людзям пабыць зь сям’ёй, схадзіць у касьцёл. Аднак у выніку не палепшылася становішча работнікаў крам. Закон не абавязвае працадаўцаў павышаць аплату працы, не скарачае памер часу працы ў тыдзень. Закон не абмяжоўвае колькасьць работнікаў, якія могуць працаваць у нядзелі.

На думку Пятра Шумлевіча, лепшым спосабам абароны правоў працоўных было б не забараняць гандаль у нядзелі, а паставіць пытаньне аб падвышэньні заробку тым, хто працуе ў выхадныя.

Некалькі тыдняў таму міністар працы Эльжбета Рафальска заявіла, што “ўрад ня будзе вагацца, калі ўзьнікне патрэба ўнесьці зьмены ў закон аб абмежаваньні гандлю ў нядзелі”.

Dziennik Gazeta Prawna/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт