Logo Polskiego Radia
Print

Сьпікер Сэнату рэагуе на атаку з боку амэрыканскага бургамістра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.05.2018 13:09
Бургамістар Джэрзі Стывен Фулап абразіў маршалка Карчэўскага, які заклікаў пакінуць Катынскі помнік на месцы.
Станіслаў Карчэўскі - першы ў лаўцы зьлева.Станіслаў Карчэўскі - першы ў лаўцы зьлева.PAP/Jakub Kamiński

Сьпікер польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі рэагуе на атаку з боку бургамістра амэрыканскага гораду Джэрзі. «Я прадпрыняў ужо некаторыя юрыдычныя крокі. Пакуль я не даю ніякіх камэнтароў», – сказаў у размове з парталам wPolityce.pl Станіслаў Карчэўскі. «Я падыходжу да гэтага выказваньня надзвычай сур’ёзна. Я ўспрымаю яго больш шырока, чым атаку выключна на мяне».
Бургамістар Джэрзі Стывен Фулап напаў на Твітэры на маршалка Станіслава Карчэўскага, які заклікаў, каб Катынскі помнік застаўся на сваім месцы. На днях стала вядома, што гарадзкія ўлады хочуць памяняць месцазнаходжаньне помніка, усталяванага палякамі.
«Усё, што я магу сказаць, гэта тое, што гэты чалавек зьяўляецца жартам. Гэта факт, што ён вядомы антысэміт, белы нацыяналіст і асоба, якая адмаўляе існаваньне Галакосту. То бок, нехта такі як ён маю нулявую верагоднасьць», – напісаў на Твітэры бургамістар Джэрзі.
«Я ня буду гэтага камэнтаваць. Лепш, каб бургамістар заняўся справай помніка. У ЗША жыве 10 млн палякаў і гэта яны пабудавалі помнік. Гэты помнік для нас палякаў вельмі сымбалічны», – гаварыў Станіслаў Карчэўскі ў эфіры TVP1.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт