Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія калгасы зьмянілі назовы, але стыль кіраваньня застаўся стары

Jedynka
Natalia Szymkowiak 08.05.2018 15:03
Лукашэнка загадаў правесьці парверку ў дзяржаўных гаспадарках.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

«Rzeczpospolita» піша, што Лукашэнка ўзяўся за калгасы. Беларускі лідар, сам – былы дырэктар саўгаса, вядомы сваёй любоўю да сельскай гаспадаркі. Замежных гасьцей ён запрашае ў прыгараднае гаспадарства пад Менскам, а не ў палацы ці рэзыдэнцыі.

Пад канец красавіка Лукашэнка заявіў, што за межамі яго гаспадаркі ўсё выглядае ня так добра, як павінна. Ён казаў пра негаспадарлівасьць і раскраданьне дзяржаўнай маёмасьці. І прыгразіў, што пакараньні за такія дзеяньні будуць вельмі жорсткія, і што пачнуцца паказныя затрыманьні. Пракуратуры, Камітэту дзяржкантролю даручыў правесьці масавыя праверкі ў калгасах. У нядзелю службы прадставілі даклад, што на працягу двух тыдняў было ўзбуджана амаль 50 крымінальных спраў, арыштаваныя дзясяткі дырэктараў і супрацоўнікаў гаспадарак.

На думку эканаміста Яраслава Раманчука, арышты не дапамогуць беларускай сельскай гаспадарцы. Калгасы і саўгасы памянялі назовы, але стыль кіраваньня імі застаўся старым. Сэктар зьядае дзяржаўныя датацыі, ён нерэнтабэльны. Паводле афіцыйнай статыстыкі, цяпер у Беларусі ёсьць 1,3 тыс. дзяржаўных сельскіх гаспадарстваў. Заробак працаўнікоў як правіла ніжэй за мінімалку, а і так часта кіраўніцтва не выплачвае нават гэтых мізэрных зарплат.

Менш крытычна, чым Раманчук, беларускую сельскую гаспадарку ацэньвае старшыня Польска-беларускай эканамічнай палаты Казімеж Здуноўскі. На ягоную думку, беларускія калгасы знаходзяцца ў адносна нядрэнным стане, толькі ўлады ў Менску ставяць высокія патрабаваньні. Па словах Здуноўскага, беларускай сельскай гаспадаркай цікавяцца кітайцы, а таксама польскія прадпрымальнікі.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт