Logo Polskiego Radia
Print

У Токіо праходзіць першы беларуска-японскі эканамічны форум

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.05.2018 14:02
  • беларуска-японскі форум.mp3
"Японцы могуць падзяліцца зь беларусамі тым, што даюць сьвету высокаразьвітыя краіны: тэхналёгіямі і стандартамі".
flickr.com

9 траўня ў Токіо стартаваў першы беларуска-японскі эканамічны форум. Мэта мерапрыемства – актывізацыя інвэстыцыйнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма Беларусьсю ды Японіяй. Падчас форуму заплянаваныя прэзэнтацыі інвэстыцыйнага патэнцыялу Беларусі, у тым ліку індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Сярод беларускіх удзельнікаў форуму – прадстаўнікі прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасьці, вытворцы фармацэўтычнай, мяса-малочнай і кандытарскай прадукцыі.

На думку эканаміста Міхася Залескага, японцы могуць падзяліцца зь беларусамі тым, што даюць сьвету высокаразьвітыя краіны: тэхналёгіямі і стандартамі.

«Гэта таксама мэтады кіраваньня вытворчасьцю, сучасныя сродкі вытворчасьці. У сваю чаргу беларускі бок можа прапанаваць некаторыя вырашэньні ў сфэры інтэрнэт-тэхналёгіі, мэдычных прэпаратаў, у фізыцы ёсьць дасягненьні, дакладнай мэханіцы, матэматыкі нядрэнныя ў нас працуюць, гэта тое, што было зьвязана з абаронным комплексам. Усе гэтыя рэчы могуць узаемадзейнічаць».

Поўную гутарку Натальлі Грышкевіч з Міхасём Залескім слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларуска-японскі эканамічны форум працягнецца да 11 траўня.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт