Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Вугоршчына ўмацоўваюць стратэгічныя адносіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.05.2018 17:02
  • Orban.mp3
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэліся ў Варшаве з прэмʼер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам.
Матэвуш Маравецкі (зьлева) й Віктар Орбан у нефармальнай абстаноўцы - прагулка па паркуМатэвуш Маравецкі (зьлева) й Віктар Орбан у нефармальнай абстаноўцы - прагулка па паркуPAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэліся ў Варшаве з прэмʼер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Гэта першы візыт вугорскага лідара ў Польшчу пасьля перамогі яго партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах і пераабраньня ў чацьвёрты раз на пасаду кіраўніка ўраду.
На парадку дня польска-вугорскіх перамоваў, акрамя двухбаковых праблем, былі эўрапейскія пытаньні й пытаньні ўзаемадзеяньня дзьвюх краін у Эўразьвязе, у прыватнасьці, новы бюджэт ЭЗ на пэрыяд пасьля 2020 года й міграцыйная палітыка. Лідары Польшчы й Вугоршчыны таксама зьвярнулі ўвагу на праблемы рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Пасьля сустрэчы са сваім вугорскім калегам прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што падчас перамоў былі закранутыя пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва, міграцыі і ўцекачоў. Нагадаем, Польшча зьяўляецца першай краінай, якую Віктар Орбан наведаў пасьля таго, як чарговы раз узначаліў урад на мінулым тыдні.
М.Маравецкі: Я хачу падзякаваць Віктару, спадару прэм’еру за тое, што ён адкрыты на супрацоўніцтва ў розных галінах, ня толькі ў гандлёва-эканамічнай і інвэстыцыйнай сфэрах. Мы размаўлялі пра інфраструктурныя праекты, пра кантакты ў галіне культуры, а таксама пра стварэньне супольных польска-вугорскіх фондаў, якія б займаліся нашай агульнай гістарычнай спадчынай.
Папярэдняя сустрэча прэмʼера Матэвуша Маравецкага й Віктара Орбана адбылася ў красавіку ў Будапэшце падчас адкрыцьця помніка ахвярам Смаленскай авіякатастрофы 2010 году, у якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі.
Адносіны Варшавы й Будапэшта можна назваць стратэгічнымі. Дзьве краіны вельмі моцна «трымаюцца» ў Эўразьвязе, падтрымліваючы адна адну й момантах, калі гэтая падтрымка неабходная.
Так, некалькі тыдняў таму прэзыдэнт Вугоршчыны Янаш Адэр у чарговы раз заявіў, што Будапэшт падтрымае Польшчу ў яе спрэчцы з Эўракамісіяй, якая тычыцца рэформы польскай судовай сыстэмы. Нагадаем, Брусэль абвінавачвае Варшаву ў спробе падпарадкаваньня судоў кіруючай партыі. Дарэчы, Варшава разам з Будапэштам крытыкуюцца эўраструктурамі за тое, што ў краінах заўважаюцца пэўныя антыдэмакратычныя элемэнты.
Увогуле, у Будапэшта й Варшавы шмат агульнага. Адной істотнай справай, якая адрозьнівае абедзьве сталіцы, гэта адносіны з Расеяй. У Польшчы яны амаль што не існуюць, у сваю чаргу Будапэшт актыўна разьвівае кантакты з Крамлём у шматлікіх галінах.
вс
На 95-м годзе жыцьця памерла Ўльяна Захаранка – маці зьніклага апазыцыянэра Юрыя Захаранкі.
Юрый Захаранка – былы міністар унутраных спраў, які потым сышоў у апазыцыю. У красавіку 1999 года невядомыя скралі генэрала міліцыі, ягоны далейшы лёс невядомы.
Ульяна Захаранка ў 2016 годзе падала заяву ў суд, каб яе сына прызналі памерлым, бо акалічнасьці яго зьнікненьня давалі падставы меркаваць пра яго сьмерць. Аднак суд ня стаў разглядаць заяву па сутнасьці, а спыніў вытворчасьць, пакуль не завершыцца расьсьледаваньне па крымінальнай справе аб зьнікненьні экс-міністра ўнутраных спраў.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэліся ў Варшаве з прэмʼер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Гэта першы візыт вугорскага лідара ў Польшчу пасьля перамогі яго партыі «Фідэс» на парлямэнцкіх выбарах і пераабраньня ў чацьвёрты раз на пасаду кіраўніка ўраду.

На парадку дня польска-вугорскіх перамоваў, акрамя двухбаковых праблем, былі эўрапейскія пытаньні й пытаньні ўзаемадзеяньня дзьвюх краін у Эўразьвязе, у прыватнасьці, новы бюджэт ЭЗ на пэрыяд пасьля 2020 года й міграцыйная палітыка. Лідары Польшчы й Вугоршчыны таксама зьвярнулі ўвагу на праблемы рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Пасьля сустрэчы са сваім вугорскім калегам прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што падчас перамоў былі закранутыя пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва, міграцыі і ўцекачоў. Нагадаем, Польшча зьяўляецца першай краінай, якую Віктар Орбан наведаў пасьля таго, як чарговы раз узначаліў урад на мінулым тыдні.

М.Маравецкі: Я хачу падзякаваць Віктару, спадару прэм’еру за тое, што ён адкрыты на супрацоўніцтва ў розных галінах, ня толькі ў гандлёва-эканамічнай і інвэстыцыйнай сфэрах. Мы размаўлялі пра інфраструктурныя праекты, пра кантакты ў галіне культуры, а таксама пра стварэньне супольных польска-вугорскіх фондаў, якія б займаліся нашай агульнай гістарычнай спадчынай.

Папярэдняя сустрэча прэмʼера Матэвуша Маравецкага й Віктара Орбана адбылася ў красавіку ў Будапэшце падчас адкрыцьця помніка ахвярам Смаленскай авіякатастрофы 2010 году, у якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі.

Адносіны Варшавы й Будапэшта можна назваць стратэгічнымі. Дзьве краіны вельмі моцна «трымаюцца» ў Эўразьвязе, падтрымліваючы адна адну й момантах, калі гэтая падтрымка неабходная.

Так, некалькі тыдняў таму прэзыдэнт Вугоршчыны Янаш Адэр у чарговы раз заявіў, што Будапэшт падтрымае Польшчу ў яе спрэчцы з Эўракамісіяй, якая тычыцца рэформы польскай судовай сыстэмы. Нагадаем, Брусэль абвінавачвае Варшаву ў спробе падпарадкаваньня судоў кіруючай партыі. Дарэчы, Варшава разам з Будапэштам крытыкуюцца эўраструктурамі за тое, што ў краінах заўважаюцца пэўныя антыдэмакратычныя элемэнты.

Увогуле, у Будапэшта й Варшавы шмат агульнага. Адной істотнай справай, якая адрозьнівае абедзьве сталіцы, гэта адносіны з Расеяй. У Польшчы яны амаль што не існуюць, у сваю чаргу Будапэшт актыўна разьвівае кантакты з Крамлём у шматлікіх галінах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт