Logo Polskiego Radia
Print

"Неабходна стрымаць будаўніцтва Nord Stream 2"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.05.2018 15:08
Газаправод прынясе адмоўныя палітычныя ды эканамічныя наступствы Эўрапейскаму Зьвязу.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Кампанія Nord Stream 2 пачала ў аўторак у Нямеччыне будаўніцтва другога адгалінаваньня газаправоду па дне Балтыкі – нагадвае партал Niezalezna.pl.

На думку сакратара па эўрапейскіх пытаньнях у польскім Міністэрстве замежных спраў Конрада Шыманьскага, пракладка Паўночнага патоку 2 дазволіць Газпрому пастаўляць сыравіну кліентам на захадзе Эўропы, абыходзячы ўкраінскую сыстэму транзыту. Шыманьскі падкрэсьліў, што падтрымка ўкраінскай незалежнасьці вельмі важная дзеля стабільнасьці кантынэнту, а захаваньне ўкраінскай транзытнай трасы мае тут самае істотнае значэньне.

Для Расеі, на думку Шыманьскага, абыход Украіны зьяўляецца самым важным геапалітычным абгрунтаваньнем будаўніцтва Nord Stream 2. Яго меркаваньнем, газаправод прынясе таксама палітычныя ды эканамічныя наступствы Эўрапейскаму Зьвязу. Міністар адзначыў, што энэргетычная палітыка ЭЗ прадбачвае функцыянаваньне рынку газу, які заключаецца ў канкурыраваньні паміж сабою розных газавых калектараў. У сваю чаргу Паўночны паток 2 дазволіць Газпрому выстаўляць дыскрымінацыйныя цэны і выкарыстоўваць манапольную пазыцыю ва ўласных мэтах, што ён ня раз рабіў у мінулым. У найгоршым выпадку Расея можа нават перакрыць пастаўкі газу ў некаторыя краіны.

Як адзначыў Конрад Шыманьскі, Польшча перакананая, што неабходна стрымаць будаўніцтва Nord Stream 2.

Niezalezna.pl/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт