Logo Polskiego Radia
Print

У Бельску Падляскім адкрыты помнік у гонар падзей 1564 году

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.05.2018 15:16
  • помнік.mp3
Некалькі гадоў трывала абмеркаваньне месца, дзе можна было б паставіць скульптуру.
Z. Kościn/Polskie Radio

У Бельску Падляскім адкрыты помнік, які прыгдвае пра адну з важнейшых падзеяў у гісторыі населенага пункту. Бургамістар горада, аўтар скульптуры, вучні бельскіх беларускіх школ і запрошаныя госьці прынялі ўдзел у афіцыйным адкрыцьці помніка, які ўшаноўвае Вальны Сойм ВКЛ, што праходзіў у 1564 годзе ў гэтым горадзе. Ініцыятарам помніка выступіў стваральнік Музэя Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік. Некалькі гадоў трывала абмеркаваньне месца, дзе можна было б паставіць скульптуру. Канчаткова яна разьмешчаная ў цэнральным парку побач зь бельскімі беларускімі школамі.

Адкрыцьцё помніка ў гонар Бельскага Вялікага Вальнага Сойму ВКЛ 1564 года прайшло ў межах IV Дзён славянскай культуры і пісьменства, што адбываецца на Падляшшы. На адкрыцьці помніка пабываў Зьміцер Косьцін.

слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

здымкі З. Косьцін

/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт