Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні адбыўся фэстываль польскай эстраднай песьні «Мальвы 2018»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.05.2018 12:11
Лёзунг сёлетняй імпрэзы – «Сьвяткуем Незалежную», які адносіўся да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
pixabay.com/CC0

У Горадні адбыўся юбілейны ХХ Фэстываль польскай эстраднай песьні «Мальвы 2018». Лёзунг сёлетняй імпрэзы – «Сьвяткуем Незалежную», які адносіўся да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Зазвычай фэстываль быў прысьвечаны поп-музыцы, але сёлета асаблівая ўвага была нададзена патрыятычным песьням.
Віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Рэната Дземяньчук адзначае асаблівы характар імпрэзы, паколькі яна адбывалася 20 раз. У сувязі з гэтым на фэстываль былі запрошаныя ляўрэаты папярэдніх фэстываляў. Яна падкрэсьліла, што ў імпрэзе прымалі ўдзел артысты з цэлай Беларусі. Акрамя таго, праходзілі шматлікія конкурсы і варштаты.
Р. Дземяньчук: Удзельнікі прыехалі з цэлай Беларусі. І з Берасьця, і з Менску, канешне, Горадні, Ліды, Ваўкавыска.
Адна з ляўрэатак сёлетняга фэстывалю Вікторыя Хамчукова з гарадка Рось (Гарадзенская вобласьць) расказвае, што польская песьня ў яе жыцьці займае адно з найважнейшых месцаў.
В. Хамчукова: Калі мне было толькі тры гады, то я ўжо сьпявала разам з бацькам. Увогуле, гэта пры дапамозе песьні я магу перадаць людзям тое, што адчуваю.
Артыстка дадала, што дзякуючы ўдзелу ў фэстывалі яна знайшла многа новых сяброў.
Фэстываль «Мальвы 2018» адбыўся дзякуючы дапамозе фонду «Дапамога палякам на Ўсходзе», Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні, Мазавецкага інстытуту культуры і Зьвязу аўтараў і сцэнічных кампазытараў.
У конкурсе ўдзел прымалі 18 выканаўцаў і калектываў з усёй Беларусі. Галоўную ўзнагароду атрымаў Павал Капылаў з Ліды, які вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Менску, але сьпевам займаецца ў Горадні.


У Горадні адбыўся юбілейны ХХ Фэстываль польскай эстраднай песьні «Мальвы 2018». Лёзунг сёлетняй імпрэзы – «Сьвяткуем Незалежную», які адносіўся да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Зазвычай фэстываль быў прысьвечаны поп-музыцы, але сёлета асаблівая ўвага была нададзена патрыятычным песьням.

Віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі Рэната Дземяньчук адзначае асаблівы характар імпрэзы, паколькі яна адбывалася 20 раз. У сувязі з гэтым на фэстываль былі запрошаныя ляўрэаты папярэдніх фэстываляў. Яна падкрэсьліла, што ў імпрэзе прымалі ўдзел артысты з цэлай Беларусі. Акрамя таго, праходзілі шматлікія конкурсы і варштаты.

Р. Дземяньчук: Удзельнікі прыехалі з цэлай Беларусі. І з Берасьця, і з Менску, канешне, Горадні, Ліды, Ваўкавыска.

Адна з ляўрэатак сёлетняга фэстывалю Вікторыя Хамчукова з гарадка Рось (Гарадзенская вобласьць) расказвае, што польская песьня ў яе жыцьці займае адно з найважнейшых месцаў.

В. Хамчукова: Калі мне было толькі тры гады, то я ўжо сьпявала разам з бацькам. Увогуле, гэта пры дапамозе песьні я магу перадаць людзям тое, што адчуваю.Артыстка дадала, што дзякуючы ўдзелу ў фэстывалі яна знайшла многа новых сяброў.

Фэстываль «Мальвы 2018» адбыўся дзякуючы дапамозе фонду «Дапамога палякам на Ўсходзе», Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні, Мазавецкага інстытуту культуры і Зьвязу аўтараў і сцэнічных кампазытараў.

У конкурсе ўдзел прымалі 18 выканаўцаў і калектываў з усёй Беларусі. Галоўную ўзнагароду атрымаў Павал Капылаў з Ліды, які вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Менску, але сьпевам займаецца ў Горадні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт