Logo Polskiego Radia
Print

Каля ста чалавек удзельнічалі ў конкурсе польскай артаграфіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.05.2018 12:22
Праверка ведаў па польскай мове адбывалася ў рамках Фэстывалю польскай культуры.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Каля ста чалавек удзельнічалі ў конкурсе «Майстар польскай артаграфіі». Праверка ведаў па польскай мове адбывалася ў рамках Фэстывалю польскай культуры. Абедзьве імпрэзы арганізавала Польская школьная мацеж. Кіраўнічка менскага аддзелу Польскай школьнай мацежы Марына Рэпкіна расказала карэспандэнту Польскага радыё, што ў конкурсе ўдзел прымалі польская моладзь з Менску і некалькіх навакольных мясцовасьцяў.
М. Рэпкіна: У пераважнай большасьці гэта дзеці з Менску, таксама з Маладзечна, Барысава. Гэта прадстаўнікі розных адукацыйных установаў – дзяржаўных школаў, спэцшкол, польскіх гурткоў.
Конкурс польскай артаграфіі быў арганізаваны ў некалькіх узроставых групах. Паводле Марыны Рэпкінай, конкурс, у якім малодшыя дзеці пішуць тэст з граматыкі і артаграфіі, а старэйшыя пішуць дыктоўку, зьяўляецца шматгадовай традыцыяй. Дзеці, якія лепш за ўсіх напісалі дыктоўку і тэст па польскай мове, атрымалі дыплёмы і памятныя ўзнагароды. Адна з удзельніц казала карэспандэнту Польскага радыё:
Віялета
Тэмай сёлетняга Фэстывалю польскай культуры было таксама 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. «У год стагодзьдзя атрыманьня незалежнасьці мы асаблівым чынам памятаем, што на працягу 123 гадоў Польшчы, неіснуючая на мапе, выжала дзякуючы мове, культуры і традыцыі», – гаварыў кіраўнік консульскага аддзелу амбасады Польшчы ў Менску Марэк Пэндзіх.
У фэстывалі ўдзел прынялі пераважна артысты малодшага ўзросту з Менску і ваколіц. «Было вельмі шмат жадаючых, у тым ліку і дарослых, таму мы вырашылі даць першынства дзецям», – расказвала кіраўнічка менскага аддзелу Польскай школьнай мацежы Марына Рэпкіна.
Агулам у конкурсе ўдзел прымала больш за 90 дзяцей. Конкурс стаў падвядзеньнем вынікаў працы дзяцей і настаўнікаў на працягу году.
Польская школьная мацеж – гэта арганізацыя, якая дзейнічае на карысьць пашырэньня польскай адукацыі на тэрыторыі Беларусі.

Абедзьве імпрэзы арганізавала Польская школьная мацеж. Кіраўнічка менскага аддзелу Польскай школьнай мацежы Марына Рэпкіна расказала карэспандэнту Польскага радыё, што ў конкурсе ўдзел прымалі польская моладзь з Менску і некалькіх навакольных мясцовасьцяў.

М. Рэпкіна: У пераважнай большасьці гэта дзеці з Менску, таксама з Маладзечна, Барысава. Гэта прадстаўнікі розных адукацыйных установаў – дзяржаўных школаў, спэцшкол, польскіх гурткоў.

Конкурс польскай артаграфіі быў арганізаваны ў некалькіх узроставых групах. Паводле Марыны Рэпкінай, конкурс, у якім малодшыя дзеці пішуць тэст з граматыкі і артаграфіі, а старэйшыя пішуць дыктоўку, зьяўляецца шматгадовай традыцыяй. Дзеці, якія лепш за ўсіх напісалі дыктоўку і тэст па польскай мове, атрымалі дыплёмы і памятныя ўзнагароды.

Тэмай сёлетняга Фэстывалю польскай культуры было таксама 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы. «У год стагодзьдзя атрыманьня незалежнасьці мы асаблівым чынам памятаем, што на працягу 123 гадоў Польшчы, неіснуючая на мапе, выжала дзякуючы мове, культуры і традыцыі», – гаварыў кіраўнік консульскага аддзелу амбасады Польшчы ў Менску Марэк Пэндзіх.

У фэстывалі ўдзел прынялі пераважна артысты малодшага ўзросту з Менску і ваколіц. «Было вельмі шмат жадаючых, у тым ліку і дарослых, таму мы вырашылі даць першынства дзецям», – расказвала кіраўнічка менскага аддзелу Польскай школьнай мацежы Марына Рэпкіна.

Агулам у конкурсе ўдзел прымала больш за 90 дзяцей. Конкурс стаў падвядзеньнем вынікаў працы дзяцей і настаўнікаў на працягу году.

Польская школьная мацеж – гэта арганізацыя, якая дзейнічае на карысьць пашырэньня польскай адукацыі на тэрыторыі Беларусі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт