Logo Polskiego Radia
Print

Расею заклікаюць паважаць інтарэсы эўрапейскіх партнэраў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2018 16:55
Ці пачуе Масква гэты заклік заходніх палітыкаў? Сумнеўна, кажа экспэрт.
Foto: SPIEF 2018/PAP/EPA

24-26 траўня ў Пецярбурзе адбыўся Міжнародны эканамічны форум. Найбольш важнай падзеяй форума сталі перамовы расейскага прэзыдэнта Пуціна з францускім галавой дзяржавы Эманюэлем Макронам.

Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум мае статус уплывовай пляцоўкі для камунікацыі расейскіх ды сусьветных эліт. Падчас форума абмяркоўваюцца ключавыя пытаньні сусьветнай палітыкі ды эканомікі, рэгіянальныя адносіны, глябальныя выклікі.

Сёлета выклікам была сама Расея, а дакладна агрэсіўная зьнешняя палітыка Крамля, якая прывяла да пагаршэньня адносін з Захадам і да санкцый. З мэтай нармалізаваць дыялёг ды перацягнуць Расею ў бок Эўропы ў Пецярбург прыляцеў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Францускі палітык правёў два дні ў «паўночнай сталіцы» Расеі, размаўляючы з Пуціным.

Францускі лідар заявіў, што шануе ўмацаваньне ролі Расеі ў рэгіёне ды на Блізкім Усходзе, разам з тым запатрабаваў, каб Крэмль пачаў паважаць сувэрэнітэт ды інтарэсы эўрапейскіх партнэраў. Маўляў гэта адновіць узаемны даверыць і зробіць салідарнасьць беззаганнай.

Ці сёньняшняя Расея гатова перагледзець сваю палітыку ды пайсьці ў Бок Эўропы? Падставы для гэтага нібыта ёсьць. 56% расейцаў заяўляюць, што хочуць зьменаў, 76% расейскіх бізнэсоўцаў лічаць стан эканомікі катастрафічным. Зь іншага боку, у гэтыя ж дні ФСБ забаранілі паказ тэатральнай пастаноўкі пра катаваньні ў Расеі. Расейскія праваабаронцы абскарджваюць у эўрапейскім судзе ў Страсбургу ўведзеныя абмежаваньні на свабоду сходаў на час Чэмпіянату сьвету па футболе. Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт