Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады вяртаюцца да ідэі дэканцэнтрацыі СМІ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2018 15:36
„У СМІ, якія застаюцца ў руках замежных кампаній, часта не паказваюць польскага пункту гледжаньня”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public DomainЗдымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: stevepb/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія ўлады вяртаюцца да ідэі дэканцэнтрацыі СМІ
„У СМІ, якія застаюцца ў руках замежных кампаній, часта не паказваюць польскага пункту гледжаньня”.
Кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” плянуе вярнуцца да тэмы дэканцэнтрацыі СМІ ў Польшчы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Газэта спасылаецца на словы блізкага супрацоўніка старшыні „Права й справядлівасьці” Яраслава Качыньскага (Jarosław Kaczyński). Быццам бы, канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля таго, як лідар кіроўнай партыі выйдзе са шпіталя. Закон павінен быць прыняты яшчэ да мясцовых выбараў.
Плянаваны ўладамі закон будзе ўдарам па празьмернай канцэнтрацыі замежнага капіталу ў сродках масавай інфармацыі, перш за ўсё, па дамінуючых гульцах на рэклямным рынку.
„Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што ў сярэдзіне траўня намесьнік міністра абароны Войцех Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz) прызнаў, што ў Міністэрстве культуры й нацыянальнай спадчыны ідзе праца над законапраектам.
„У нас ёсьць праблемы з уласнасьцю ў сродках масавай інфармацыі. Рэгіянальная прэса больш чым у 70% застаецца ў руках замежных кампаній. 90% зь іх – гэта ўласнасьць нямецкіх канцэрнаў. Вельмі часта здараецца так, што ў гэтых СМІ не паказваюць польскага пункту гледжаньня, незалежна ад таго, хто кіруе ў краіне. Таму ў Міністэрстве культуры й нацыянальнай спарчыны працягваецца праца над законам па дэканцэнтрацыі СМІ”, - заявіў тады міністар Скуркевіч.
аз

Кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” плянуе вярнуцца да тэмы дэканцэнтрацыі СМІ ў Польшчы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Газэта спасылаецца на словы блізкага супрацоўніка старшыні „Права й справядлівасьці” Яраслава Качыньскага (Jarosław Kaczyński). Быццам бы, канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля таго, як лідар кіроўнай партыі выйдзе са шпіталя. Закон павінен быць прыняты яшчэ да мясцовых выбараў.

Плянаваны ўладамі закон будзе ўдарам па празьмернай канцэнтрацыі замежнага капіталу ў сродках масавай інфармацыі, перш за ўсё, па дамінуючых гульцах на рэклямным рынку.

Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што ў сярэдзіне траўня намесьнік міністра абароны Войцех Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz) прызнаў, што ў Міністэрстве культуры й нацыянальнай спадчыны ідзе праца над законапраектам.

„У нас ёсьць праблемы з уласнасьцю ў сродках масавай інфармацыі. Рэгіянальная прэса больш чым у 70% застаецца ў руках замежных кампаній. 90% зь іх – гэта ўласнасьць нямецкіх канцэрнаў. Вельмі часта здараецца так, што ў гэтых СМІ не паказваюць польскага пункту гледжаньня, незалежна ад таго, хто кіруе ў краіне. Таму ў Міністэрстве культуры й нацыянальнай спарчыны працягваецца праца над законам па дэканцэнтрацыі СМІ”, - заявіў тады міністар Скуркевіч.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт